Вы тут

Альтэрнатыўнае рашэнне ва ўмовах санкцый


Перад сенатарамі выступіў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў. Такая форма работы, як заслухоўванне на пасяджэннях сесій дакладаў прадстаўнікоў урада, стане традыцыйнай. Па выніках даклада міністра Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава вылучыла акцэнты ў рабоце дзяржаўных органаў.


Сярод іх — зніжэнне затрат і эканомія сродкаў. Наталля Качанава паставіла задачу звярнуць увагу на жылыя дамы, якія не выкарыстоўваюцца, і аб'екты, якія шмат гадоў не эксплуатуюцца і знаходзяцца ў дрэнным стане. Акрамя таго, неабходна будзе перагледзець кошт квадратнага метра жылля і адпрацаваць гэтыя пытанні з Міністэрствам будаўніцтва. Спікер верхняй палаты парламента вызначыла неабходнасць даваць ацэнку мясцовым органам улады па выкананні даручэнняў Прэзідэнта, а таксама больш жорстка падыходзіць да тых задач, якія ставяцца перад органамі мясцовай улады.

Падчас пасяджэння члены Савета Рэспублікі адобрылі законапраекты «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб заснаванні Еўразійскай перастраховачнай кампаніі», «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па папярэджанні і рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі ў галіне грамадскай аховы здароўя санітарна-эпідэміялагічнага характару», «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах». Акрамя таго, парламентарыі прынялі дакументы, якія рэгулююць дзейнасць Савета Рэспублікі.

Прадстаўляючы законапраект «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах», які прыводзіцца ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй, старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі Сяргей СІВЕЦ адзначыў, што дзякуючы гэтаму дакументу дэталёва рэгламентуецца заканатворчы працэс: мова, тэрміналогія, паняцці, катэгорыі. Акрамя таго, замацоўваецца прынцып лічбавізацыі нарматворчай дзейнасці. Па словах сенатара, гэта вельмі важная і актуальная навацыя, якая паслужыць далейшаму развіццю прававой сістэмы нашай краіны.

«З улікам тэхналагічнага развіцця грамадства, з улікам таго, што лічбавыя тэхналогіі практычна ўжо праніклі ва ўсе сферы нашага жыцця, пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай і прыняццем нарматыўных прававых актаў з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій надзвычай важныя, — падкрэсліў ён.

Пагадненне аб заснаванні Еўразійскай перастраховачнай кампаніі, таксама ратыфікаванае парламентарыямі, прадугледжвае заснаванне Еўразійскай перастраховачнай кампаніі, дзейнасць якой павінна садзейнічаць гандлю дзяржаў — удзельніц ЕАЭС праз перастрахаванне рызык прадпрыемстваў-экспарцёраў. Як паведаміў міністр фінансаў Юрый СЕЛІВЁРСТАЎ, скарачэнне замежнай перастраховачнай ёмістасці з прычыны ўведзеных санкцый у дачыненні да Беларусі і Расіі стварыла аб'ектыўныя перадумовы для пошуку альтэрнатыўнага рашэння. Па яго словах, стварэнне Еўразійскай перастраховачнай кампаніі, капітал якой будзе сфарміраваны за кошт узносаў дзяржаў — членаў ЕАЭС, з'яўляецца адным з інструментаў павелічэння магчымасці перадачы рызык за мяжу.

Як заўважыў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Валерый ГАЙДУКЕВІЧ, палажэннямі пагаднення прадугледжваецца ўстанова Еўразійскай перастраховачнай кампаніі, якая павінна садзейнічаць павелічэнню аб'ёмаў узаемнага гандлю, развіццю эканамічнай інтэграцыі паміж бакамі, павышэнню інвестыцыйнай прывабнасці і пашырэнню гандлёва-эканамічных сувязяў бакоў з трэцімі краінамі шляхам ажыццяўлення дзейнасці ў сферы перастрахавання.

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».