Вы тут

Прэзентацыя лічбавых паслуг і сэрвісаў


Прэзентацыя лічбавых паслуг і сэрвісаў

Інавацыі ў сферы паштовых паслуг РУП «Белпошта» і новыя напрамкі супрацоўніцтва былі прадэманстраваны на выязной прэзентацыі ў Лоеве.

У Лоеўскім райвыканкаме адбылася прэзентацыя лічбавых паслуг і сэрвісаў для юрыдычных і фізічных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў. Кіраўнікам арганізацый у фармаце адкрытага дыялогу былі прэзентаваны прыярытэтныя паштовыя паслугі, лічбавыя магчымасці стандартнай перасылкі адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі пры дапамозе Нацыянальнай паштовай электроннай сістэмы з аплатай па электроннай авансавай сістэме, прапанаваны новыя напрамкі супрацоўніцтва.

Кіраўнікоў арганізацый у сельскай мясцовасці праінфармавалі аб забеспячэнні доступу насельніцтва да паслуг паштовай сувязі, што аказваецца нацыянальным аператарам паштовай сувязі з дапамогай сэрвісу «Мабільны паштальён».


Не забывай аб бяспецы!

У апошні час пачасціліся выпадкі махлярства ў паштовай сферы. Не першы раз ашуканцы спрабуюць з дапамогай паслуг РУП «Белпошта» падмануць і зарабіць на гэтым.

Актуальная інфармацыя аб дзейнасці, паслугах і сэрвісах, акцыях прадпрыемства, якія праводзяцца, размяшчаецца на афіцыйным сайце belpost.by, акаўнтах «Белпошты» ў сацыяльных сетках: Іnstagram, «Укантакце», Facebook, Twіtter, «Аднакласнікі» і ў Telegram-канале.

У выпадку сумненняў або падазрэнняў, што паслуга, сэрвіс або акцыя, прапанаваная вам, не аказваецца РУП «Белпошта», вы можаце звярнуцца ў кантакт-цэнтр прадпрыемства па кароткім нумары 154, мабільных шматканальных нумарах, а таксама шляхам анлайн-кансультавання на афіцыйным сайце і акаўнтах у сацыяльных сетках.

Так, зусім нядаўна ў сацыяльнай сетцы Іnstagram пад таварным знакам РУП «Белпошта» быў створаны акаўнт belpost_by. Паведамляем, што belpost_by не з'яўляецца афіцыйным акаўнтам прадпрыемства.


Ці цяжкая сумка паштальёна?

Кіраўніцтвам і спецыялістамі Баранавіцкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі праведзена экскурсія з вучнямі на базе ўчастка апрацоўкі і сартавання пошты і Баранавіцкага РВПС.

Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з працэсамі апрацоўкі і сартавання пошты, назіралі за пагрузкай паштовых адпраўленняў з транспарцёра на паштовую машыну, а таксама за электронным сартаваннем перыядычных выданняў. Акрамя таго, юныя госці навучыліся ставіць адбіткі штэмпеляў на аркушах паперы.

Пасля завяршэння экскурсіі дзяцей чакаў займальны «Паштовы квэст», дзякуючы якому яны адчулі сябе сапраўднымі паштарамі. У пачатку квэсту вучням неабходна было падзяліцца на дзве каманды пад назвамі «EMS» і «1 КЛАС» і прайсці пяць цікавых заданняў. Для таго каб знайсці заданне, рабятам неабходна было кожны раз адгадваць яго месцазнаходжанне. Заданні былі разнапланавымі, трэба было праявіць розныя ўменні, а часам кемлівасць: «Сабраць паштальёна ў дастаўку», «Скласці пасылку», «Адгадаць, хто я!», «Сабраць слова па літарах», «Як мага хутчэй адправіць пасылку на маршрут». У выніку захапляльных спаборніцтваў дзвюх камандаў перамагла дружба!

Рабяты не спяшаліся сыходзіць і развітвацца з паштальёнамі. Яны адкрылі для сябе шмат новага і цікавага дзякуючы таму, што матэрыял аб паштовай сувязі быў пададзены ім у даступнай гульнявой форме. Яны з задавальненнем паспрабавалі сябе ў ролі паштовых работнікаў. Дзеці адзначылі, што сумка паштальёна цяжкая! А на пытанне: «Ці прыйдзеце да нас на работу?» — многія адназначна адказалі: «Так!».

Сяргей РУЧАНАЎ

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».