Вы тут

Адкрыццё выставы «Хатынь вачыма дзяцей» у Мінску


Сёння ў Мінску адкрылася выстава фіналістаў і пераможцаў рэспубліканскага конкурсу малюнка «Хатынь вачыма дзяцей». 


Гэты праект стартаваў па ініцыятыве БРСМ у пачатку сакавіка і праходзіў у тры туры — раённы, абласны, рэспубліканскі. Увогуле ў ім прынялі ўдзел больш за 1500 чалавек. Характэрна, што кожная работа суправаджалася анатацыяй аб тым, што ўразіла аўтараў на яе стварэнне. 

Першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Лук’янаў адзначыў, што сёння былі падведзены вынікі цэлага комплексу мерапрыемстваў «Хатынь у маім сэрцы»:

— Асабліва важна падзякаваць тым валанцёрам, якія працавалі на працягу мінулага года на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Хатынь». Гэта як правіла студэнты і прадстаўнікі працуючай моладзі. І, вядома, мы не маглі абайсці ўвагай нашых яшчэ падрастаючых юных патрыётаў — школьнікаў. У іх была магчымасць паўдзельнічаць у важным праекце на конкурс лепшай карціны.

Акрамя таго, на сённяшнім мерапрыемстве былі прадстаўлены памятны знак «Захаваем пакінуты нам мір» і карціна «Голас Хатыні», напісаная навучэнцамі гімназіі-каледжа імя І. А. Ахрэмчыка ў рамках патрыятычнага праекта БРСМ. 75 навучэнцаў каледжа на працягу месяца стваралі жывапіснае палатно-прысвячэнне, як даніну памяці 75-ці загінуўшым у Хатыні дзецям.

У дзень адкрыцця выставы ўсе жадаючыя могуць азнаёміцца з конкурснымі работамі ў ТЦ «Сталіца». Пасля гэтага яны будуць перамешчаны ў будынак Рэспубліканскага дома моладзі.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?