Вы тут

«Гуд бай», Сілічы! Закрыццё зімовага сезона


У гэтыя выхадныя (18-19 сакавіка) у горна-лыжным Цэнтры «Сілічы» праходзіць закрыццё чарговага зімовага сезона 2022-2023. Аматары лыжаў і сноўбардысты спяшаюцца на схілы на самай вялікай гары пад Лагойскам: пакуль працуюць пад’ёмнікі канатнай дарогі і снег трымаецца на спускавых трасах, трэба ўволю накатацца і атрымаць порцыю пазітыўных эмоцый. А для некага паставіць і свой асабісты рэкорд, бо якраз у Сілічах праходзіць чарговае (і апошняе) Першынство Беларусі па горна-лыжнаму спорту — лыжнікі розных узростаў спаборнічаюць у вялікім слаламе.


Для горна-лыжнага Цэнтра «Сілічы» гэта быў юбілейны — 20-ты (!) сезон. І адзін з самых паспяховых. Спецыяліст па маркетынгу і рэкламе Марыя Апаровіч прыгадвае: «Надвор’е нам спрыяла і сезон пачаўся яшчэ напрыканцы восені, а менавіта 26 лістапада. Было шмат жадаючых карыстацца паслугамі Цэнтра, гасцей і проста адпачываючых. Працавалі дзесяць трас, фунцыянавалі лепшы ў краіне сноў-парк для райдэраў, стрым-парк, вучэбны схіл і дзіцячая траса. Прайшло пяць буйных спаборніцтваў па горна-лыжнаму спорту і сноўбордзінгу, праходзілі і начныя катанні. Хапала працы нашым прафесіянальным інскруктарам».

Дарэчы, у «Сілічах» дзейнічае самая па пряцягласці спускавая траса ў краіне — 850 метраў — тут яна абазначана, як траса № 3. А вось іншыя трасы: № 1 — 680 метраў, № 2 — 730 метраў, № 4 — 450 метраў, № 6 — 220 метраў. Спецыялісты падлічылі, што кожны дзень на трасах адбываюцца тысяча васемсот спускаў, і гэта, сапраўды, «сіліцкі» рэкорд.

У міжсезонне курортны Цэнтр таксама будзе напружана працаваць і здзіўляць шматлікімі забавамі: тралейнай трасай і канатнай дарогай, карцінгамі і пракатам веласіпедаў, самакатаў і скейтаў. 

— А яшчэ ў бясснежным сезоне (да пачатку наступнага лыжнага сезона) у «Сілічах» плануецца пабудаваць басейн, дзіцячы гульнявы пакой і ўжо будуецца дадатковы намярны фонд гасцініцы, — кажа маркетолаг Марыя Апаровіч.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.