Вы тут

Ветэраны атрымаюць ад 850 рублёў да дзвюх тысяч


У адпаведнасці з рашэннем кіраўніка дзяржавы штогод да Дня Перамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, выплачваецца матэрыяльная дапамога. Сёлета яе атрымальнікамі стане каля 10 тысяч чалавек, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Памер дапамогі складзе ад 850 рублёў да дзвюх тысяч. На гэтыя мэты з рэспубліканскага бюджэту будзе накіравана каля 10 мільёнаў рублёў. Выплата будзе праводзіцца ў перыяд з 26 красавіка да 4 мая 2023 года.


У параўнанні з 2022 годам памер матэрыяльнай дапамогі павялічаны для ўсіх атрымальнікаў. Такім чынам, у адпаведнасці з пастановай Урада ад 14 сакавіка 2023 года выплату ў 850 рублёў атрымаюць асобы, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, а менавіта:

• члены сем'яў ваеннаслужачых, партызанаў і падпольшчыкаў, загінулых (памерлых), зніклых без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны (асобам, якія не ўзялі новы шлюб, дзецям-інвалідам з дзяцінства (у тым ліку ўсыноўленым, удачароным), іншым утрыманцам, якім устаноўлены пенсіі на ўказаных падставах у адпаведнасці з заканадаўствам);

• былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі на ўказанай падставе ў адпаведнасці з заканадаўствам;

• інвалідам з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў.

Выплату ў 2000 рублёў атрымаюць:

• інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, асобы, якія бралі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 г.;

• асобы, якія бралі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943 — 1945 гадах.

Матэрыяльная дапамога ў 1100 рублёў будзе аказана:

• асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

• асобам, якія працавалі на аб'ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог;

• асобам, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 г. да 27 студзеня 1944 г. і ўзнагароджаным медалём «За абарону Ленінграда», і асобам, узнагароджаным знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда».

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: Савет Рэспублікі

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?