Вы тут

Эканомія бюджэтных сродкаў стала тэмай нарады ў кіраўніка дзяржавы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, прысвечаную эканоміі бюджэтных сродкаў. Удзел у ёй прынялі віцэ-прэм’ер Пётр Пархомчык, кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў, кіраўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка і Камітэта Дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў, губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын і міністр фінансаў Юрый Селівёрстаў. 


«Калі мы часам эканомім бюджэтныя сродкі, то ўзнікаюць, як у савецкія часы іх называлі, нейкія „падснежнікі“. То мы людзей трымаем на вытворчасці, яны працуюць на бюджэтную арганізацыю, то мы выкарыстоўваем транспарт небюджэтнай арганізацыі і выкарыстоўваем гэты транспарт для вырашэння пытанняў бюджэтнага характару. А дакладней ніякія пытанні не вырашаюцца ў бюджэтным плане, а начальнікі патрабуюць аўтамабілі з падпарадкаваных прадпрыемстваў дзяржаўнай і прыватнай формы ўласнасці, каб вырашаць нейкія асабістыя пытанні. Гэта па той інфармацыі, якую я атрымліваю ў апошні час», — сказаў Прэзідэнт.

Ён акцэнтаваў увагу на тым, што бюджэтныя сродкі трэба накіроўваць туды, куды трэба. «Гэта грошы народныя, прадпрыемствы іх плацяць і людзі падаходны падатак плацяць. Гэта грошы народныя і гэтыя грошы павінны выкарыстоўвацца на патрэбы нашых людзей», — канстатаваў беларускі лідар.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».