Вы тут

Кітай аднаўляе выдачу ўсіх тыпаў віз замежным турыстам


Пачынаючы з серады, акрэдытаваныя за межамі Кітая органы, якія ажыццяўляюць выдачу віз, адновяць выдачу ўсіх катэгорый віз замежным грамадзянам. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Такое рашэнне было прынята ў мэтах далейшага спрашчэння трансгранічных паездак, адзначаецца ў заяве МЗС КНР. Упершыню за тры гады пасля пачатку пандэміі COVID-19 Кітай адкрые свае межы для замежных турыстаў. Адмена гэтай апошняй меры трансгранічнага кантролю, уведзенай для абароны ад каранавіруса, адбылася пасля таго, як у лютым кітайскія ўлады аб’явілі аб перамозе над нядаўняй успышкай каранавіруса.

Тыя вобласці, якія не патрабавалі віз да пандэміі, вернуцца да бязвізавага ўезду, заявілі ў МЗС КНР. Сюды ўвойдуць паўднёвы турыстычны востраў Хайнань і круізныя лайнеры, якія праходзяць праз шанхайскі порт. Таксама будзе адноўлены бязвізавы ўезд у паўднёвы вытворчы цэнтр правінцыі Гуандун для падарожнікаў з Ганконга і Макаа.
Іншаземцы, якія маюць візы, выдадзеныя да 28 сакавіка 2020 года, тэрмін дзеяння якіх яшчэ не скончыўся, таксама змогуць уехаць у Кітай.

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».