Вы тут

Сакавік — найлепшы час для абразання пладовых дрэў у садзе


Любыя дачныя работы плануем, перш за ўсё абапіраючыся на клімат свайго рэгіёна і прагноз надвор'я, бо ў сакавіку на поўначы яшчэ холадна, а ў паўднёвых абласцях ужо цёпла.


Калі з пасадкай расады або падрыхтоўкай цяпліцы да новага сезона можна прыпазніцца на пару тыдняў, то з абразаннем марудзіць ніяк нельга!

Пачнецца рух соку, расліны прачнуцца, і абразанне ўжо прынясе шкоду, а не карысць. Але і рабіць гэта ў лютыя маразы таксама немэтазгодна: замёрзлая драўніна ў месцах зрэзу галінак і сучкоў будзе крышыцца і дрэнна гаіцца.

Раны, якія засталіся на дрэве, паслужаць прычынай заражэння інфекцыйнымі або грыбковымі хваробамі.

Як жа правільна вызначыць удалы момант у любой мясцовасці?

Усё проста: мінімальная тэмпература паветра не ніжэй за -10 °С і не вышэй за 5 °С для яблынь, не ніжэй за -6 °С і не вышэй за 5 °С для костачкавых дрэў і ягадных кустоў.

Арыентавацца неабходна на начную (самую нізкую) тэмпературу паветра.

Яна мусіць быць стабільнай некалькі дзён. Маразы, якія набліжаюцца па прагнозе надвор'я, — стоп-сігнал для правядзення абрэзкі.

Чакаецца рэзкае пацяпленне? Пачакайце, пакуль кара адаптуецца да цяпла, калі дзённыя і начныя тэмпературы будуць стабільныя хоць бы некалькі дзён запар.

Якія правілы абрэзкі?

Існуюць толькі агульныя рэкамендацыі, не заўсёды карысныя для канкрэтнага дрэва. Напрыклад, колькі шкілетных галін пакінуць?

  • На яблынях рэкамендуецца пакідаць 5-7 шкілетных галін, на костачкавых культурах — не менш за 8-9. Усё залежыць ад узросту культуры, плоданашэння, гадавога прыросту, стану кары на штамбе і старых галінах.
  • Акрамя таго, улічвайце кірунак росту шкілетных галін, не спрабуючы адразу зразаць усе, якія растуць «няправільна». У адваротным выпадку пасля абразання не будзе ўраджаю.
  • Пасля любога абразання варта разаслаць плёнку або тканіну пад дрэвам і зачысціць кару ствала і ніжніх галін ад лішайнікаў, імхоў, шкоднікаў, якія зімуюць пад карой, расліннага смецця.
  • Выкарыстоўвайце цвёрдую шчотку (не металічную), якая добра чысціць, але не пашкоджвае кару. Плёнку разам са смеццем акуратна складзіце, перанясіце смецце далей ад дрэва і спаліце.
  • Санітарнае абразанне праводзіцца кожны год на ўсіх культурах: выдаляюцца зламаныя, сухія, пашкоджаныя шкоднікамі або хваробамі галіны. Для дрэў, якія растуць у зоне рызыкоўнага земляробства, санітарнае абразанне павінна ўключаць яшчэ і выдаленне загушчаных галін (разрэджана-яруснае абразанне).
  • Фармавальная стрыжка або абразанне з мэтай палепшыць плоданашэнне выконваецца адзін раз на два-тры гады для старых пладовых дрэў і яшчэ радзей — для маладых. За адзін прыём не выдаляйце больш за траціну шкілетных галін, інакш дрэва перастане пладаносіць.
  • Зрэзы робяцца вострай пілой з дробнымі зубамі. Акуратны гладкі зрэз — залог здароўя галінкі, што засталася. Пры тэмпературы ніжэй за 8 °С замазваць зрэзы пажадана толькі праз дзве-тры гадзіны, каб свежая драўніна падсохла. Для абмазкі ўжываецца садовы вар ці алейныя фарбы. Зрэзы, дыяметр якіх меншы за 1 см, можна пакідаць адкрытымі, без абмазкі.
  • Выдаленне лішніх пладовых пупышак — такі ж важны прыём, як і абразанне галінак. Пладовыя пупышкі, якія глядзяць уніз, таксама выдаляюцца.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».