Вы тут

«У беларуска-турэцкіх адносінах няма праблемных пытанняў»


Старшыня Палаты прадстаўнікоў правёў рабочую сустрэчу з паслом Турцыі.


Перш чым пачаць перагаворы, спікер ніжняй палаты парламента яшчэ раз ад імя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, ад сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі са шматлікімі ахвярамі і вялікімі разбурэннямі, прычынай якіх стала серыя землятрусаў у Турцыі. Кіраўніцтва Беларусі, наш народ вельмі хутка адгукнуліся на трагедыю. Як падкрэсліў Старшыня Палаты прадстаўнікоў, мы заўсёды ў цяжкую хвіліну гатовы працягнуць руку дапамогі нашым сябрам. 

Уладзімір Андрэйчанка звярнуў увагу на тое што, Беларусь і Турцыя з’яўляюцца сяброўскімі дзяржавамі. «У нас няма нейкіх вялікіх праблемных пытанняў, — адзначыў ён. — Адносіны развіваюцца па шырокім спектры пытанняў — паступальна, ніколі не спыняліся. Расце тавараабарот. За 2021 год ён склаў звыш 1 млрд. долараў. І, вядома, тон нашым адносінам задаюць перш за ўсё Прэзідэнты нашых дзяржаў. У ліпені 2016 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь адным з першых, не аглядаючыся на іншыя краіны, выказаў палітычную падтрымку Турцыі ў сувязі са спробамі дзяржаўнага ваеннага перавароту ў вашай краіне. І Прэзідэнт Турцыі ў першы дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года адным з першых замежных лідараў павіншаваў нашага Прэзідэнта з перавыбраннем на пост кіраўніка дзяржавы. Пасля гэтага адбыўся абмен візітамі».

Па словах Уладзіміра Андрэйчанкі, міжпарламенцкія кантакты, якія склаліся паміж дзвюма дзяржавамі, маюць даверлівы характар. Ён нагадаў, што ў 2018 годзе адбыўся візіт былога спікера парламента Турцыі ў Беларусь. Затым беларускія парламентарыяі выязджалі на перагаворы ў Турцыю. «У нас вельмі добрыя адносіны і з цяперашнім старшынёй парламента вашай краіны, — адзначыў спікер. — У нас ёсць добры прыклад узаемадзеяння, правядзення кансультацый паміж камісіямі па міжнародных справах. Такая сустрэча была таксама ў Беларусі. Сюды прыязджаў старшыня камісіі па замежных справах турэцкага парламента. Праведзены былі кансультацыі па шэрагу пытанняў. Такога прыкладу супрацоўніцтва з іншымі парламентамі, у нас няма, як з турэцкім парламентам». Старшыня Палаты прадстаўнікоў выказаў спадзяванні, што гэта добрая традыцыя сяброўскіх адносін, падтрымкі адзін аднаго працягнецца і ў далейшым. 

Як падкрэсліў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мустафа Азджан, адносіны паміж Беларуссю і Турцыяй заўсёды мелі дружалюбны характар. «Сяброўства і падтрымка з вашага боку знайшлі сваю праяву і ў гэтыя дні, калі Турцыю ўзрушылі вельмі моцныя землятрусы, — нагадаў ён. — Беларусь адной з першых выказала сваю салідарнасць, прадставіла сваю дапамогу». Ад імя ўрада Турцыі пасол падзякаваў кіраўніцтву краіны і ўсяму беларускаму народу. 

«Нашы адносіны развіваюцца ў пазітыўным ключы, асабліва пасля візіту Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліку Беларусь, які адбыўся ў 2016 годзе, — заўважыў Мустафа Азджан. — Важна адзначыць і візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Турэцкую Рэспубліку ў 2019 годзе. Працягваем працаваць, развіваць супрацоўніцтва і прыкладаем усе намаганні дыпламатычнага характару для таго, каб вырашаць праблемы, пытанні якія ўзнікаюць у рэгіёне і ў свеце».

На цяперашні момант, па словах пасла, галоўным прыярытэтам турэцкага боку з’яўляецца нейтралізацыя наступстваў серыі разбуральных землятрусаў. Аднак нягледзячы на гэта, Турцыя не пакідае сваіх намаганняў па рэалізацыі мірных ініцыятыў, па выкарыстанні дыпламатыі і падтрыманні адкрытымі ўсіх каналаў для дыялогу. Турэцкі бок прапануе гэтыя ініцыятывы падтрымліваць і рэалізоўваць для таго, каб у рэгіёне і ў свеце аднавіўся мір.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Андрэй Савіных:

— Найперш хачу адзначыць вельмі высокі ўзровень дасягнутых двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Турцыяй. І галоўнае, што дынаміка вельмі пазітыўная ўжо на працягу многіх гадоў. Залогам поспеху служаць некалькі фактараў. Па-першае, гэта пастаянны дыялог на вышэйшым узроўні паміж кіраўнікамі нашых дзяржаў, які закладвае рамкі і кірункі нашага ўзаемадзеяння. Па-другое, гэта пастаянны дыялог паміж ключавымі міністэрствамі і ў рамках тых камісій і камітэтаў па двухбаковым супрацоўніцтве, якія створаны паміж нашымі краінамі. Гэта і міжурадавая камісія, і камітэт па ўзаемадзеянні ў сферы навукі і тэхналогій і многія іншыя. Нарэшце, гэта кантакты паміж дзелавымі коламі. Мы бачым рост тавараабароту. Сёння перад намі стаіць задача балансавання тавараабароту. Тым не менш, дынаміка вельмі станоўчая. Я перакананы, што Турцыя ёсць і застаецца нашым стратэгічным партнёрам.

Вераніка КАНЮТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

На што здольныя тэхналогіі трэцяга тысячагоддзя?

На што здольныя тэхналогіі трэцяга тысячагоддзя?

Ад распрацоўкі лекаў да беспілотных аўтамабіляў.

Без рубрики

Як прайшоў фінал конкурсу «Сям’я года»

Як прайшоў фінал конкурсу «Сям’я года»

Самыя таленавітыя, дружныя, крэатыўныя!

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.