Вы тут

Як мы глядзелі тэлевізар у лютым. Дадзеныя медыявымяральніка


У апошні месяц зімы амаль на шэсць працэнтаў знізіўся сярэднясутачны рэйтынг тэлебачання ў параўнанні са студзенем. На два працэнты сціснуўся сярэднясутачны ахоп аўдыторыі, амаль на шэсць працэнтаў сярэднясутачны час глядзення ТБ сярод насельніцтва.


Фота: pixabay.com

Максімальны аб’ём аўдыторыі па-ранейшаму рэгістраваўся з 17.30 да 23 і ў выхадныя дні, і ў будныя. Па суботах і нядзелях глядацкая актыўнасць у параўнанні з іншымі днямі была вышэй пасля 8.30 і да канца дня, ніжэй на досвітку. Традыцыйна доля жанчын сярод тэлегледачоў большая, чым доля мужчын. Змяненні колькасці тэлегледачоў ва ўзроставых групах былі нязначнымі.

Не змяніўся і топ-пяць запатрабаваных жанраў: кіно, забаўляльныя праграмы, навіны, пазнавальныя праграмы, музыка. Па-ранейшаму попыт на фільмы і сацыяльна-палітычныя праграмы перавышаў прапанову, да гэтага пераліку дабавіўся спорт, а вось з навінамі адбылася адваротная карціна прапанова на іх у лютым перавысіла запыт.

У тэлеканалаў МІР і СТБ трошкі падрос сярэднясутачны рэйтынг, павялічылася сярэднясутачная доля (тое ж у «НТБ-Беларусь») і павялічыўся сярэдні час глядзення сярод гледачоў. Апошні паказчык яшчэ лепшы ў БелМузТБ.

Топ-15 праграм узначаліў эфір «Прывітанне, Андрэй!» з акцёрамі серыяла «Скліфасоўскі» ад 11 лютага, за ім «Песні ад усёй душы» ад 5 лютага і «Весткі тыдня» ад 19-га. Усе названыя перадачы належаць «РТР-Беларусь». На чацвёртай пазіцыі «Поле цудаў» АНТ ад 10 лютага, на пятай і шостай «Вынікі тыдня з Ірадай Зейналавай» (5.02) і «Цэнтральнае тэлебачанне» (11.02) «НТБ-Беларусь».

На тэлеканале «Беларусь 1» самай рэйтынгавай перадачай за ўвесь месяц стала тэлеверсія інтэрв’ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускім і замежным СМІ, якая была паказана ўвечары 18 лютага. На тэлеканале МІР у лідарах нядзельны вечаровы паказ серыяла «Спакуса» 19 лютага.

Даныя справаздачы па тэлеглядзенні дала кампанія «МедыяВымяральнік».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.