Вы тут

Удасканаленне лагістычных ланцужкоў, рамонт дарог. Мінтранс аб планах на 2023 год


Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка перад выніковай калегіяй установы распавёў журналістам аб планах Мінтранса на 2023 год, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

«Задачамі на бягучы год з’яўляюцца ўдасканаленне лагістычных ланцужкоў па дастаўцы экспартных грузаў Беларусі. Мы будзем працягваць тую працу, якую пачалі і зафіксавалі ў 2022 годзе ў рамках падпісаных пагадненняў у першую чаргу з Расійскай Федэрацыяй. Тут галоўная задача — мінімізаваць транспартныя выдаткі і ўдасканаліць нашы лагістычныя патокі», — сказаў Аляксей Аўраменка.

Датычна пытанняў рамонту і рэканструкцыі дарог, у планах па рэспубліканскіх дарогах адрамантаваць каля 1 тыс.км, па мясцовых — каля 1,5 тыс. км. «Таксама мы прыступаем да рэканструкцыі дарог Р46, М3, працягнем рэканструкцыю ўчастка дарогі Р53 Мінск — Жодзіна. Гэта асноўныя буйныя аб’екты, якія будуць рэалізоўвацца ў дарожнай гаспадарцы», — распавёў ён.

«Таксама шэраг пытанняў звязаны з фінансавай устойлівасцю арганізацый авіяцыйнага сектара, воднага транспарту, дзе мы павінны забяспечыць стабільную працу і выкананне паказчыкаў па грузаабароце і экспарце транспартных паслуг. У цэлым гэта ключавыя напрамкі, на якія будзе нацэлена работа транспартнага комплексу ў 2023 годзе», — падкрэсліў міністр.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.