Вы тут

За нарказлачынствы летась прыцягнулі да адказнасці 109 непаўналетніх


Днямі ў міліцыю ад педагогаў адной са школ абласнога цэнтра паступіла інфармацыя, што непаўналетняя можа быць датычная да распаўсюджвання наркатычных сродкаў. Супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС Гродна неадкладна праверылі гэтую інфармацыю, якая пацвердзілася. Было ўстаноўлена, што на працягу месяца 16-гадовая дзяўчына працавала на інтэрнэт-краму па продажы псіхатропаў. Непаўнагадовая падазраваная распавяла, што вырашыла пайсці ў наркабізнес для заробку.


Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў».

Дарэчы, летась каля 110 непаўналетніх прыцягнулі да адказнасці за нарказлачынствы. Пра гэта распавёў начальнік аддзела Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Аляксандр Хіло.

«У нашай краіне летась збыт наркотыкаў ажыццяўляўся бескантактавым спосабам. Гэта адна з характэрных рыс. Акрамя таго, практычна ўсе злачынствы, звязаныя са збытам наркотыкаў, ажыццяўляюцца групай асоб. Наш боль — гэта ўцягванне падлеткаў у збыт наркотыкаў. У мінулым годзе 109 непаўналетніх былі прыцягнуты да адказнасці за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў. Большасць — за збыт наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў», — адзначыў Аляксандр Хіло.

Яшчэ адной характэрнай рысай, якая звязана з незаконным абаротам наркотыкаў у краіне, з'яўляецца шырокае распаўсюджванне такіх асабліва небяспечных псіхатропаў, як альфа-PVP і мефедрон. «У апошнія месяцы шырокае распаўсюджванне атрымала псіхатропнае рэчыва 4-СМС», — падкрэсліў Аляксандр Хіло.

Ён адзначыў, што на працягу апошніх пяці-сямі гадоў асноўным інструментам для збыту наркотыкаў з'яўляецца інтэрнэт. «Што тычыцца вынікаў мінулага года, то мы адзначаем зніжэнне выяўленых нарказлачынстваў у параўнанні з 2021 годам. Таксама адзначаецца зніжэнне колькасці непаўналетніх, прыцягнутых да адказнасці. Памяншаецца і колькасць грамадзян, дастаўленых у медыцынскія ўстановы з прыкметамі перадазіроўкі наркотыкамі, а таксама значна памяншаецца колькасць смяротных зыходаў ад атручвання наркотыкамі. Варта адзначыць значны рост выяўленых нарказлачынстваў, учыненых групай асоб. Гэта сведчыць аб арганізаванай структуры наркабізнесу», — сказаў на заканчэнне Аляксандр Хіло.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.