Вы тут

Лукашэнка: У бліжэйшы час разбяромся з падрыхтоўкай вадзіцеляў


У бліжэйшы час разбяромся з падрыхтоўкай вадзіцеляў і захаваннем дысцыпліны на дарогах. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне адносна двух сур’ёзных ДТЗ, што здарыліся нядаўна на дарогах Беларусі, перадае БелТА.


«Я ў курсе справы. У бліжэйшы час мы прааналізуем гэту тэму. Мяне гэта насцярожвае, асабліва маршруткі, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Я даручыў (група працуе, дзяржсакратар займаецца з урадам), каб мне даклалі, што адбываецца на самай справе (з дысцыплінай і паводзінамі вадзіцеляў на дарогах краіны. — Заўвага БелТА)».

Прэзідэнт звярнуў увагу на важнасць захавання парадку на дарогах, і перш за ўсё гэта датычыцца падрыхтоўкі і паводзін вадзіцеляў. «У нас ёсць пытанні ад падрыхтоўкі вадзіцеляў, тэхнічнага стану (транспартных сродкаў. — Заўвага БелТА) да дысцыпліны на дарогах. Мы ў бліжэйшы час прааналізуем гэтыя пытанні», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, цяпер адказныя асобы ўважліва вывучаюць сітуацыю, не робячы дачасных публічных заяў. «Мы пакуль займаемся спакойна, ціха аналізуем сітуацыю для таго, каб разабрацца», — сказаў Прэзідэнт.

Як паведамлялася, у Смалявіцкім раёне адбылося лабавое сутыкненне маршруткі і грузавіка, у выніку якога загінулі 11 чалавек і амаль столькі ж пацярпелі, а ў хуткім часе здарылася ДТЗ з удзелам маршруткі і трактара пад Бабруйскам.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.