Вы тут

Электронная ідэнтыфікацыя асобы


Адзіная сістэма ідэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб (АС ІФЮА) была створана ў межах дзяржпраграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016—2020 гг. З 17 студзеня 2022-га яна перайшла ў паўнавартасны рэжым работы, і крыху больш як за год існавання ёй скарысталіся ўжо дзясяткі тысяч разоў. Прычым толькі за студзень больш за 45 тысяч ідэнтыфікацый паступіла ад аднаго Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. З 2022-га да сістэмы далучылася амаль 30 інфармацыйных сістэм і з'явілася магчымасць выкарыстання яшчэ адной дадатковай крыніцы інфармацыі пра чалавека. Пра новаўвядзенні сістэмы як прадукту і адначасова паслугі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг (НЦЭП) расказаў Дзяніс САКРАТАРОЎ, вядучы спецыяліст аддзела электроннай камерцыі НЦЭП.


Больш кліентаў — больш звестак

Функцыянаванне сістэмы з часам паляпшаецца, у ёй з'яўляюцца новыя працэсы з мэтай далейшай стабільнай і дасканальнай работы. АС ІФЮА найперш прызначана для юрыдычных асоб. З яе дапамогай дзяржорганы і арганізацыі могуць ідэнтыфікаваць чалавека, які звярнуўся да іх са сваёй ІD-карткай асабіста ці праз адпаведны сайт арганізацыі, а таксама яго электронны лічбавы подпіс. Такім чынам юрасобы павінны скарыстацца сістэмай, каб мець магчымасць аказваць уласныя паслугі ўжо фізічным асобам. А грамадзяне, якія маюць ІD-карткі або электронны лічбавы подпіс, могуць працаваць праз АС ІФЮА з інфармацыйнымі сістэмамі і атрымліваць пэўныя паслугі, нагадаў спецыяліст:

— Сістэма дазваляе не толькі ідэнтыфікаваць чалавека і атрымаць даныя, змешчаныя на чыпе ІD-карткі, каб пасля перадаць іх у інфармацыйную сістэму арганізацыі, але і дадатковыя звесткі, якіх на ІD-картцы няма. У прыватнасці, інфармацыю пра сямейнае становішча, наяўнасць дзяцей і месца рэгістрацыі чалавека.

Сёлета на сайце НЦЭП з'явіўся пералік інфармацыйных сістэм — кліентаў АС ІФЮА, а таксама спіс іх арганізацый-уладальнікаў (А1, Мінсувязі, шэраг банкаў, Інстытут НАН Беларусі, Нацыянальны статыстычны камітэт, Белшына і іншыя). За год колькасць інфармацыйных сістэм павялічылася ўтрая: цяпер іх 29, а год назад было менш за дзясятак.

Калі фізічная асоба становіцца юрыдычнай...

Яшчэ адзін спіс на сайце Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг — пералік крыніц, з якіх даецца дадатковая інфармацыя пра чалавека, калі ён звяртаецца да сістэмы ідэнтыфікацыі. Гэта ўжо звыклыя звесткі пра ўлік грамадзян па месцы жыхарства і месцы знаходжання; а таксама рэгістр насельніцтва, адкуль бярэцца інфармацыя пра сямейнае становішча і наяўнасць дзяцей.

— Сёлета да гэтых звестак дадалася магчымасць даведвацца і пра атрыбутны сертыфікат асобы. Калі чалавек аўтарызуецца на партале і, акрамя сертыфіката на ІD-картцы, мае дадаткова яшчэ і атрыбутны сертыфікат, то звесткі з яго, дзякуючы АС ІФЮА, будуць перададзены ў сістэму аўтаматычна, — патлумачыў Дзяніс Сакратароў.

Сертыфікат фізічнай асобы ўтрымлівае асабістыя даныя чалавека: прозвішча, імя, імя па бацьку, ідэнтыфікацыйны нумар. Калі трэба паведаміць пэўнай інфармацыйнай сістэме, што чалавек дзейнічае не як фізічная асоба, а як юрыдычная, то-бок з'яўляецца работнікам нейкага прадпрыемства, яму неабходны атрыбутны сертыфікат, дзе вызначаны паўнамоцтвы гэтай асобы — назва арганізацыі і пасада. Гэтыя звесткі пра чалавека аўтаматычна будуць перададзены ў сістэму, удакладніў спецыяліст.

31 кастрычніка 2022 года загадам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце было зацверджана Палажэнне аб парадку функцыянавання АС ІФЮА. Гэты дакумент вызначыў рэгламент функцыянавання сістэмы, патрабаванні да яе, а таксама дакументы, якія павінны змяшчацца на сайце НЦЭП. З'явіліся і тэхнічныя патрабаванні да сістэмы — для тых арганізацый, хто жадае далучыцца да АС ІФЮА.

Мабільнік замест счытвальніка ўжо хутка

Пакуль сістэма ідэнтыфікацыі здольная працаваць толькі на персанальных камп'ютарах ці ноўтбуках, дзе аперацыйная сістэма прадугледжвае наяўнасць браўзера. Аднак у перспектыве плануецца стварэнне мабільнай праграмы, якая дазволіць атрымаць доступ да адзінага партала электронных паслуг. Такі сэрвіс будзе даступны для ўладальнікаў ІD-картак і тэлефонаў з NFC-модулем — бескантактнай тэхналогіяй, абазначыў Дзяніс Сакратароў:

— Гэта будзе альтэрнатывай выкарыстанню счытвальніка ІD-карткі, які цяпер абавязкова трэба мець чалавеку, калі ён хоча ўвайсці ў сістэму з дому. Тэлефон з NFC-модулем стане гэткім своеасаблівым счытвальнікам. Калі функцыя NFC на мабільнай прыладзе актывавана — дастаткова будзе прыкласці да тэлефона ІD-картку, каб аўтарызавацца на партале.

У красавіку НЦЭП плануе прэзентаваць новую версію мабільнай праграмы, якая дазволіць уваходзіць у сістэму са смартфона. Пакуль жа спецыялісты працуюць над удасканаленнем пратаколаў бяспечнай перадачы даных і каналамі шыфравання звестак пра кліента.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».