Вы тут

Пікет супраць палітыкі афіцыйнай Варшавы прайшоў у Гродне


Пікет супраць палітыкі афіцыйнай Варшавы прайшоў каля генконсульства Польшчы ў Гродне, перадае БелТА.


На пікет сабраліся больш за паўсотню жыхароў Гродна, якія хочуць выказаць сваю пазіцыю. «Палякі Беларусі супраць афіцыйнай палітыкі Варшавы», «Польшча злезь з амерыканскай кабылы», «Польшча + НАТА = агрэсія», «Не аддадзім Беларусь» — такія лозунгі былі размешчаны на плакатах прысутных.

«Мы прыйшлі сюды, каб паказаць сваю грамадзянскую пазіцыю на прадмет нязгоды з закрыццём пагранперахода „Баброўнікі“. Калі раней мы, палякі, маглі спакойна ездзіць у Рэспубліку Польшча, у госці да сваякоў, на магілкі, на пахаванні, каб ушанаваць памяць памерлых, то цяпер гэта цяжка. Паміж простымі палякамі і простымі беларусамі няма ніякай варожасці. Гэта ўсё палітыканства, там наверсе з польскага боку», — сказаў старшыня праўлення Гродзенскага гарадскога аддзела грамадскага аб’яднання «Саюз палякаў на Беларусі» Казімір Знайдзінскі.

Ён прывёў яскравы прыклад: «Зусім нядаўна, на Каляды, да нас прыязджаў жыхар Беластока. Ён памылкова сваю бензінавую машыну заправіў дызельным палівам. Машына, вядома, заглухла і якраз каля польскага дома на вуліцы Дзяржынскага. Мы дапамаглі заштурхаць машыну на СТА, прачысціць фарсункі, памяняць фільтр. І ён быў удзячны нам. Паміж простымі людзьмі няма супярэчнасцей. Мы спадзяёмся, што хутка ўсё вернецца ў норму».

«Закрываць граніцы — гэта злачынства. У нас сваякі, агульная культура, турызм. І палякі як народ — гэта выдатныя людзі, а кіраўнікі, мякка кажучы, дрэнныя. Няхай яны паслухаюць людзей, свой народ польскі, і нас у Беларусі», — адзначыў удзельнік пікета Уладзімір Цюцюнікаў.

«Нам хочацца жыць дружна. Палітыкі не могуць разабрацца, а церпяць простыя людзі. І кожны за сябе павінен пастаяць. Наш народ стаіць не толькі за дабрабыт нашай роднай Беларусі. Мы і аб суседзях непакоімся. Таму мы тут і сабраліся. Па розныя бакі граніцы жыве шмат сваякоў. А цяпер узялі і зачынілі замок. Хіба гэта правільна? Гэта тое самае, што калі б я прыйшла да мамы, а нехта з маіх сваякоў узяў і зачыніў дзверы і сказаў, ты больш сюды не прыйдзеш. Я ўспрымаю гэта так. Дзверы заўсёды для стасункаў павінны быць адкрыты», — падзялілася меркаваннем Ірына Галайда.

Сваю пазіцыю абазначыла і моладзь Гродна. «Мы выказваем пазіцыю максімальна дружалюбную да іншых дзяржаў, да нашых братэрскіх народаў. Мы супраць таго, каб іх улады закрывалі доступ для стасункаў сваякоў. Мы выступаем за тое, каб граніцы былі адкрытымі, мы супраць закрыцця граніц», — сказаў Руслан Барысевіч.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.