Вы тут

ДАІ і Мінтранс узмоцняць кантроль за выкананнем правілаў перавозкі пасажыраў


МУС сумесна з Міністэрствам транспарту і камунікацый для забеспячэння бяспекі дарожнага руху ў сферы пасажырскіх перавозак прынялі рашэнне аб арганізацыі дадатковых мерапрыемстваў, паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.


Фота: БелТА.

Большасць мер маюць прафілактычную накіраванасць. У прыватнасці, супрацоўнікам ДАІ даручана аказваць садзейнічанне суб’ектам гаспадарання, якія ажыццяўляюць вышэйпаказаную дзейнасць. Акрамя таго, прыярытэтным з’яўляецца спыненне парушэнняў, такіх як адсутнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху або дакументаў, якія дазваляюць ажыццяўляць паслугі па перавозцы пасажыраў, павелічэнне хуткаснага рэжыму.

Асаблівую ўвагу інспектарскага складу звернута на неабходнасць выяўлення магчымых фактаў пераабсталявання транспартных сродкаў шляхам павелічэння колькасці пасадачных месцаў, не прадугледжаных канструкцыяй аўтамабіля. Мінтрансам распрацаваны комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўзроўню прававой свядомасці і адказнасці вытворцаў транспартных работ і паслуг, якія перавозяць пасажыраў у рэгулярных зносінах.

Сярод мер, якія будуць прыняты, адзначаюцца правядзенне рэйдаў, аналітычных і прафілактычных мерапрыемстваў, якія дазваляюць павысіць бяспеку дарожнага руху. Вызначаны маршруты, якія маюць найбольшую грамадскую небяспеку пры перавозцы пасажыраў. На іх прадпісаны сумесны кантроль супрацоўнікаў Дзяржаўнай аўтамабільнай і транспартнай інспекцый.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?