Вы тут

Пошукавікі клуба «Віккру» арганізавалі для дзяцей падарожжа ў ваеннае мінулае


Напярэдадні Дня абаронца Айчыны навукова-тэхнічны аддзел Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці запрасіў на сустрэчу з выхаванцамі пошукавікаў Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру». Ініцыятарам выступіла метадыст адзела Таццяна Папко. «Такія сустрэчы вельмі актуальныя і патрэбныя, — лічыць яна. — Тым больш, што сёлетні год абвешчаны Годам міру і стварэння».


Расказаць пра сваю дзейнасць прыйшлі найбольш актыўныя члены клуба — Ала Казючыц, Аляксандр Клемін, Яўген Бацанаў, Антон Пракапнёў, Павел Кончыкаў. Антон і Павел да таго ж рэкаструктары, падчас урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны, апранаюць форму байцоў Чырвонай Арміі 1941 і 1943 гадоў. І на гэтую сустрэчу яны таксама завіталі ў ваеннай экіпіроўцы. 

Кожнаму з пошукавікоў было што расказаць з асабістага вопыту. Штогод яны выязджаюць на пошукавыя вахты, шукаюць інфармацыю пра загінуўшых без ветак ў інтэрнэце, наладжваюць сувязі з роднымі чырвонаармейцаў, прозвішчы якіх атрымалася ўстанавіць. Яны не шкадуюць для гэтага ні сваіх выхадных, ні адпачынку. Нягледзячы на тое, што ў кожнага ёсць работа, сям’я, яны аддадзены справе па ўвекавечанню тых, хто не вярнуўся з вайны, цалкам. 

— Нам часта давозіцца сустракацца з падлеткамі, і мы гэта робім з задавальненнем, — кажа Антон Пракапнёў. — Нягледзячы на тое, што клуб існуе ў Магілёве, пра яго не ўсе, на жаль, ведаюць. І мы ліквідуем гэты прабел. На гэты раз дзеці былі яшчэ малыя і мы будавалі нашу бяседу з улікам іх узросту. Расказвалі, дзе, на якіх сайтах, можна знайсці інфармацыю пра сваіх продкаў. Вядома, мы зацікаўлены, каб наша арганізацыя папаўнялася свежымі сіламі, але дзякуючы ўжо больш дарослай моладзі. Тым не менш, такія сустрэчы карысныя і для дзяцей, бо ў памяці абавязкова нешта застанецца. А калі гэта замацуецца, чалавек, калі падрасце, абавязкова знойдзе нас. 

У дзяцей была магчымасць убачыць, чым карыстаюцца пошукавікі ў сваёй рабоце, якія яны робяць знаходкі, даведаліся, чым адрозніваюцца ладанкі ад медальёнаў, якія існавалі знакі адрознення. 

Акунуцца ў атмасферу пошукавай дзейнасці дапамаглі фота і відэаматэрыялы. Дзеці пыталіся пра форму байцоў Чырвонай арміі, самі расказвалі пра сваякоў, якія ваявалі, з задавальненнем фатаграфаваліся з «віккруўцамі» на памяць.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Таццяны ПАПКО

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.