Вы тут

Найбуйнейшая за апошнія гады партыя наркотыкаў выяўлена на Гродзеншчыне


Праваахоўнікі выкрылі злачынную групу, прадухіліўшы трапленне на чорны рынак амаль 48 кілаграмаў наркотыкаў, што складае каля 50 тысяч доз. Гэта самая буйная партыя за апошнія гады. Падрабязнасці затрымання злачынцаў падчас прэс-канферэнцыі агучыў намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь КАЗАКЕВІЧ.


Ён расказаў, што першым устаноўленым звяном супрацьпраўнага бізнесу стаў 23-гадовы кіроўца адной з будаўнічых арганізацый. Супрацоўнікі падраздзяленняў па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Віцебскай і Гродзенскай абласцей затрымалі мужчыну паблізу аграгарадка Копці, знайшоўшы ў арандаванай машыне 1,6 кілаграма асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4-СМС. Далей аператыўнікі выйшлі на яго 24-гадовага саўдзельніка — беспрацоўнага жыхара Гродна, які пастаўляў забаронены тавар у Беларусь і арганізоўваў склады. У момант затрымання пры ім знаходзілася каля аднаго кілаграма псіхатропнага рэчыва 4-СМС. У зробленых зламыснікам тайніках захоўвалася яшчэ 18 кілаграмаў 4-СМС і 27 кілаграмаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва альфа-PVP.

— Супольнікі працавалі на злачынную арганізацыю «Scorpion», якая характарызуецца дакладным размеркаваннем роляў удзельнікаў, жорсткай дысцыплінай, наяўнасцю так званай сістэмы бяспекі, — адзначыў Генадзь Казакевіч. — Затрыманыя працавалі ў сектары продажаў, паспеўшы прайсці некалькі прыступак па «кар’ернай лесвіцы». Характэрна, што самі яны не ўжывалі наркотыкі і да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся.

У працяг тэмы генерал-маёр міліцыі адзначыў, што ў мінулым годзе спынена дзейнасць 19 інтэрнет-магазінаў па продажы забароненых рэчываў, а ў студзені бягучага года ліквідаваны ўжо чатыры такія пляцоўкі. Ва ўсіх выпадках абвінавачанымі прызнаваліся не шэраговыя збытчыкі, а асобы, якія непасрэдна кіравалі наркамаркетамі або ўваходзілі ў склад арганізаванай групы.

Генадзь Казакевіч акцэнтаваў увагу на рабоце па сістэмным процідзеянні наркабізнесу ў Беларусі — знішчэнні яго арганізаванай структуры: ланцужкоў па вытворчасці забароненых рэчываў, транзіце, распаўсюджванні. Гэта пацвярджаюць у тым ліку папярэднія затрыманні ўдзельнікаў інтэрнэт-крамы «Scorpion».

Так, у снежні 2022 года ў суд былі накіраваны матэрыялы ў дачыненні да аднаго з яго кіраўнікоў і шасці прадстаўнікоў, якія адказвалі за фінансавы складнік наркабізнесу. Усяго ж у рамках крымінальнай справы расследавалася больш за 100 эпізодаў. Абвінавачанымі, акрамя вышэйназваных асоб, праходзілі 146 чалавек: куратары лабараторый, аптовыя кур’еры, адміністратары, тэсціроўшчыкі.

Па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў і Генеральнай пракуратуры, выпрацаваны механізм па прыцягненні як уладальнікаў сеткі, так і яе шараговых кур’ераў, а таксама «спортыкаў» да крымінальнай адказнасці за ўдзел у наркабізнесе ў складзе арганізаванай злачыннай групы.

Актыўнае супрацьстаянне рабоце інтэрнет-маркетаў вядзецца ва ўзаемадзеянні з расійскімі калегамі. У мінулым годзе інфармацыя, прадастаўленая беларускімі міліцыянерамі, дазволіла выявіць на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы больш за 28 кілаграмаў забароненых рэчываў, прызначаных для паставак у нашу краіну. У дачыненні да затрыманых узбуджана 16 крымінальных спраў.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».