У сталіцы пачаў дзейнічаць новы праваслаўны храм — у гонар іконы Божай Маці Троеручніцы. Ён знаходзіцца ў шматунцыянальным міжнародным жыллёва-фінансавым комплексе «Мінск-Мір»: невялікая драўляная царква ўтульна размясцілася на скрыжаванні сярод гмахаў новабудоўляў і дамоў-высотак, упрыгожвае сучасны мураваны мікрараён. Божаслужэнні ў храме праходзяць ужо амаль год — тут ужо адзначылі і першы Вялікдзень, і першае Нараджэнне Хрыстова, але сёння ў гісторыі храма быў таксама асаблівы дзень — першая святочная літургія з нагоды вялікага праваслаўнага свята Стрэчання Гасподняга, альбо, па-народнаму, Грамніц.
Мне давялося папрысутнічаць на богаслужэнні, якое правёў настаяцель протаіерэй Андрэй Надумовіч. Прыхаджане-вернікі, а яны ў асноўным жыхары гэтага і суседніх раёнаў, маліліся і асвячалі свечкі (у гэты дзень асаблівы чын асвячэння), якія будуць захоўваць у сваіх кватэрах і пакоях, як надзеныя духоўныя абярэгі, бо яны надзелены гаючай сілай. Свечкі ў народзе называюць «грамнічнымі», у старажытнасці агнём свечак абкурвалі хаты, гаспадарчыя пабудовы і свойскую жывёлу ад грому і пажару. У сваім казанні святар звярнуў увагу на сэнс свята, сувязь яго з жыццём Ісуса Хрыста і Дзевы Марыі, а таксама наколькі стрэчанскі дзень важны для кожнага хрысціяніна.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.