Вы тут

Беларускае радыё прыме ўдзел у ініцыятыве World Radio Day — 2023


Да ХІІ Сусветнага дня радыё, які адзначаецца 13 лютага, радыёстанцыі Белтэлерадыёкампаніі падрыхтавалі для сваёй аўдыторыі інтэрактыўныя конкурсы, прыўрочаныя да Года міру і стварэння, а таксама і розыгрышы фірменных падарункаў. 


Фота: pixabay.com

Сёлетняя глабальная акцыя прысвечана тэме «Радыё і мір». Па меркаванні экспертаў ЮНЭСКА, паведамляючы навіны і інфармуючы шырокую грамадскасць, радыёстанцыі фарміруюць грамадскае меркаванне і дыскурс, які можа ўплываць як на ўнутраную, так і на міжнародную сітуацыю і працэсы прыняцця рашэнняў. На практыцы прафесіянальнае радыё спрыяе памякчэнню канфліктаў і напружанасці, папярэджваючы іх эскалацыю ці аказваючы садзейнічанне наладжванню перамоў аб прымірэнні. На працягу многіх гадоў радыё застаецца самым распаўсюджаным і лёгкадасяжным сродкам камунікацыі, якое інфарміруе і забаўляе самыя розныя катэгорыі слухачоў. 

Радыёстанцыі Белтэлерадыёкампаніі традыцыйна прымаюць удзел у глабальнай ініцыятыве World Radio Day. І ў сувязі з гэтым Першы нацыянальны канал Беларускага радыё запускае Рэспубліканскі конкурс аўтарскіх матэрыялаў (падкастаў) сярод дзяцей і моладзі, прыўрочаны да Года міру і стварэння. Па выніках лепшыя працы прагучаць у эфіры і будуць апублікаваны на інтэрнет-платформах канала, а іх аўтары атрымаюць магчымасць зрабіць прафесійны запіс у студыі Дома радыё. Акрамя гэтага 13 лютага ў сацыяльных сетках Першага нацыянальнага пройдуць тэматычныя розыгрышы прызоў. Пераможцы атрымаюць не толькі памятныя падарункі, але і магчымасць паспрабаваць сябе ў якасці «народнага вядучага». У выпусках рубрыкі «Радыётэка» пачуем у гэты дзень унікальныя запісы з фондаў Беларускага радыё і тым самым зможам адчуць атмасферу радыёэфіру мінулых дзесяцігоддзяў.

А вось радыёстанцыя «Радыус-FM» і вядучыя ранішняга шоу «Тэорыя вялікай раніцы» правядуць розыгрыш бесправадной калонкі ў сацыяльнай сетцы «Укантакце». Пра сучасныя тэндынцыі радыёвяшчання размова пойдзе ў перадачы «Шоу з толкам», у якой прыме ўдзел кіраўніцтва міжнароднага радыё «Беларусь». У Дзень усіх закаханых у эфіры радыёстанцыі запланаваны тэматычныя гульнявыя рубрыкі і розыгрышы падарункаў у сацыяльных сетках. 

І канал «Культура» рыхтуе да Сусветнага дня радыё насычаны эфір. Нас чакае разнастайнасць жанравых праграм і інтэрактыў. А ў сацыяльных сетках пройдзе марафон «Любімае радыё «Культура», па ўмовах якога падпісчыкам прапануюць напісаць віншаванне вядучым, аднак пачынацца яно павінна са слоў назвы акцыі. Паралельна ў Фэйсбуку адбудзецца інтэлектуальна-пазнавальная віктарына «Пяць пытанняў пра „Культуру“». Так, на працягу дня ў групе будуць з’яўляцца пытанні, прысвечаныя гісторыі і сучаснасці спецыялізаванай радыёхвалі. Вынікі падвядуць у Міжнародны дзень дарэння кнігі — 14 лютага.

Радыёстанцыя «Сталіца» таксама не застанецца ў баку. У ранішнім інтэрактыўным шоу «Робім ранак разам» аўдыторыю пазнаёмяць з цікавай інфармацыяй, што мае дачыненне да Сусветнага дня радыё. А ў тэматычнай рубрыцы «Аднойчы ў гісторыі» знойдзем адказ, як у час лічбавых тэхналогій радыё застаецца сродкам сувязі для самай шматлікай аўдыторыі ў свеце. Калі ж хочацца паразгадваць мелодыі, то шукайце адпаведную віктарыну «Сталіцы» ва «Укантакце». Пераможцу — падарунак. 

У сваю чаргу Міжнароднае радыё «Беларусь», актывізуючы дыялог з замежнай аўдыторыяй, запускае на сваім афіцыйным сайце конкурс творчых работ (сэлфі) «Беларусь мірная. Беларусь стварае», прысвечаны Году міру і стварэння. Акрамя гэтага на працягу дня ў эфіры будуць гучаць віншаванні ад слухачоў з розных краін. 

Знойдзе адлюстраванне Міжнародны дзень радыё і ў эфіры рэгіянальных радыёстанцый Белтэлерадыёкампаніі ва ўсіх абласцях.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.