Вы тут

Беларуска-зімбабвійскі бізнес-форум пачаў работу ў Харарэ


Беларуска-зімбабвійскі бізнес-форум пачаў работу ў сталіцы Зімбабвэ горадзе Харарэ, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Мерапрыемства праходзіць напярэдадні дзяржаўнага візіту ў Зімбабвэ Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Яго прыбыццё чакаецца ў другой палове дня. Плануецца, што сустракаць яго будзе асабіста Прэзідэнт краіны Эмерсан Мнангагва.

Пакуль жа афіцыйныя асобы і прадстаўнікі бізнес-колаў маюць магчымасць пагутарыць і абмеркаваць напрамкі супрацоўніцтва.

Як адзначаюць у Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, найбольш перспектыўнымі для двухбаковага ўзаемадзеяння бачацца сферы аховы здароўя, харчовай, лёгкай прамысловасці, машынабудавання, металургіі, паліўна-энергетычнай, горназдабыўной, хімічнай, дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.