Вы тут

Як мы глядзелі тэлевізар у снежні? Дадзеныя медыявымяральніка


Рэйтынг тэлебачання ў апошні месяц года ўзрос у параўнанні з лістападам амаль на 6 працэнтаў. У сярэднім на працягу сутак кнопку на пульце тэлевізара націскалі амаль 62 працэнты жыхароў Беларусі, сярэднясутачны ахоп аўдыторыі павялічыўся амаль на тры працэнты. На 13 хвілін павялічыўся час работы «блакітнага экрана» ў нашых дамах на працягу сутак — да 4 гадзін у сярэднім.


Фота: pixabay.com

Час самага актыўнага прагляду тэлеперадач і ў буднія, і ў выхадныя — з паловы шостай да адзінаццатай гадзіны вечара. Як заўсёды, сярод гледачоў пераважаюць жанчыны (62 працэнты). У снежні каля экранаў зменшылася доля дзяцей і моладзі і павялічылася людзей сярэдняга і старэйшага ўзросту.

Любімыя жанры беларусаў: кіно, забаўляльныя праграмы, навіны, пазнавальныя і музычныя праграмы. Пры гэтым запыт на прагляд фільмаў, навін, сацыяльна-палітычных праграм перавышае прапанову, а вось прапанова музычных і спартыўных перадач перавышае запыт на іх.

У снежні падраслі сярэднясутачныя рэйтынгі і доля (колькі людзей глядзелі той або іншы канал, калі за 100 працэнтаў бярэцца доля ўсіх каналаў) у РТР-Беларусь і Беларусь 1. Самы высокі працэнт гледачоў (назапашанае ахопліванне) на працягу снежня быў у каналаў Беларусь 1 (79 %), АНТ (77 %), РТР-Беларусь (74 %).

Традыцыйна апошні дзень года збірае каля экранаў тэлевізараў самую шматлікую аўдыторыю, а тэлеперадачы, якія выходзяць у навагоднюю ноч, дэманструюць самыя высокія паказчыкі за год. На беларускім тэлебачанні абсалютным лідарам навагодняга эфіру стаў зварот Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі — ён сабраў 89 працэнтаў тэлегледачоў. У топ папулярных праграм таксама трапілі «Блакітны агенчык на Шабалаўцы», «Песні ад усёй душы» (навагодні эфір), шоу «Прывітанне, Андрэй!» з песнямі з савецкага кіно (10 снежня), «Весткі» (увечары апошняга дня года), фінал конкурсу юных талентаў «Сіняя птушка» (РТР-Беларусь), пяты выпуск шоу «Суперстар. Вяртанне — 3», «Вынікі тыдня з Ірадай Зейналавай» 11 снежня (НТБ-Беларусь) і «Поле цудаў» 2 снежня (АНТ).

Аналіз таго, як мы глядзелі тэлевізар у снежні, быў зроблены кампаніяй «МедыяВымяральнік».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

«Для таго, каб стаць падручнікам, матэрыялы, падрыхтаваныя аўтарамі, праходзяць шмат этапаў экспертызы, абмеркаванняў на дыялогавых пляцоўках з педагогамі, узгадненняў, апрабацыю ва ўстановах адукацыі». 

Рэгіёны

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

Вобласць падрыхтавала ладны пакет прапаноў удзельнікам форуму.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.