Вы тут

Пераемнасць пакаленняў і прымяненне ведаў на практыцы


Старшыня камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец правяла сустрэчу з членамі Маладзёжнага парламента па эканоміцы, інавацыйным развіцці і прадпрымальніцтве. Падчас дыялогу з сенатарам удзельнікі сустрэчы задалі пытанні, якія іх цікавяць. Сярод іх — падатковая сістэма, паспяховае будаўніцтва і развіццё прадпрыемстваў. У сваю чаргу, Таццяна Рунец распавяла аб асноўных напрамках работы камісіі.


Фота sovrep.gov.by.

— У вашым узросце вы маеце ўнікальную магчымасць даведвацца аб рабоце органаў улады, — звярнулася да членаў Маладзёжнага парламента Таццяна Рунец. — Радуе тое, што моладзь ведае, што такое заканадаўчая галіна ўлады. Бо, на жаль, часам дарослыя людзі, з якімі мы сустракаемся ў калектывах, не зусім разумеюць, што такое заканадаўчыя органы. Наша камісія разглядае ўсе пытанні, звязаныя з бюджэтам, падаткамі, банкамі, страхаваннем, абаронай правоў спажыўцоў. Акрамя таго, мы займаемся падрыхтоўкай вельмі важных законаў. Напрыклад, закон аб ліцэнзаванні, які прыводзіць работу прыватных школ у адпаведнасць з заканадаўствам. Таксама закон аб вырашэнні неплацежаздольнасці, згодна з ім банкруцтва — не прысуд, галоўнае — своечасова яго распазнаць і прыняць меры па санацыі.

— Вядома, любая ваша дапамога — вялікая падтрымка для нашай камісіі. Таму калі ў вас з'яўляюцца ідэі і прапановы, абавязкова дзяліцеся імі, — звярнулася яна да маладых людзей.

Удзельнікамі сустрэчы сталі маладыя спецыялісты, некаторыя з іх ужо займаюць кіруючыя пасады на прадпрыемствах. Як распавёў старшыня камісіі Маладзёжнага парламента па пытаннях эканомікі, інавацыйным развіцці і прадпрымальніцтве Ігар Карнюшка, сустрэчы са старэйшымі калегамі адбываюцца на пастаяннай аснове:

— Вельмі прыемна, што яны, нягледзячы на шчыльны графік, знаходзяць магчымасць сустракацца з намі. Гэта чарговы раз пацвярджае, што нашым старэйшым калегам важна пачуць нашы меркаванні і пазіцыю. Пастаянны кантакт вельмі важны як для нас, так і, думаю, для іх.

Ігар Карнюшка дадаў, што ў рамках камісіі па пытаннях эканомікі, інавацыйным развіцці і прадпрымальніцтве рэалізоўваецца шмат праектаў:

— У склад нашай камісіі ўваходзіць адзінаццаць
маладых людзей, якія ў сваіх раёнах ажыццяўляюць праекты, напрыклад, «Школа актыўнага грамадзяніна». Таксама пры ўніверсітэтах у нас ёсць інкубатар малога бізнесу. Інавацыйнае развіццё як ніколі актуальнае. Тыя інавацыі, якія мы імкнёмся ўкараняць, паспрыяюць развіццю не толькі нашых прадпрыемстваў, але будуць карысныя і бізнесменам, а таксама ў цэлым сістэме аховы здароўя, адукацыі і культуры.

Члены Маладзёжнага парламента адзначылі, што такія сустрэчы дазваляюць папоўніць запас ведаў і вопыту, а дыялог са старэйшымі калегамі — добрая магчымасць атрымаць экспертныя адказы на пастаўленныя пытанні. Пачутыя парады знаходзяць ужытак: на сваіх працоўных месцах маладыя спецыялісты прымяняюць веды на практыцы.

Арына КАРПОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.