Вы тут

У Кітаі аб’яўлена «сіняе» папярэджанне ў сувязі з пахаладаннем


Нацыянальны метэаралагічны цэнтр КНР (НМЦ) аб’явіў папярэджанне «сіняга» ўзроўню ў сувязі з пахаладаннем, прагназуючы моцныя перапады тэмператур і штармавыя вятры ў большасці цэнтральных і ўсходніх раёнаў краіны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле звестак НМЦ, да серады тэмпература паветра ўпадзе на 12-14 градусаў у некаторых раёнах Паўночна-Усходняга Кітая, рэгіёнах на поўдзень ад ракі Янцзы і на поўдні Кітая. У гэты перыяд у некаторых раёнах правінцыі Цзілінь пахаладае больш чым на 16 градусаў.

Паводле паведамлення НМЦ, штармавыя вятры таксама абрынуцца на гэтыя раёны. Цэнтр папярэдзіў аб уплыве халоднай хвалі на сельскую гаспадарку, спецыялісты рэкамендавалі жыхарам прыняць меры засцярогі ад рэзкага пахаладання і штармавых вятроў.

Як вядома, у Кітаі прынята чатырохузроўневая сістэма папярэджанняў аб неспрыяльных умовах надвор’я, у якой найвышэйшы ўзровень небяспекі абазначаецца чырвоным колерам, за ім ідуць аранжавы, жоўты і сіні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».