Вы тут

Беларусаў аб'ядноўвае прыхільнасць да краіны і малой радзімы


Яно праводзілася ў жніўні-верасні мінулага года і было прысвечана вывучэнню асаблівасцяў фарміравання патрыятычных каштоўнасцяў жыхароў Беларусі. Сацыялагічным даследаваннем былі ахоплены ўсе абласныя цэнтры і Мінск. Выбарачна — іншыя гарадскія і сельскія населеныя пункты ва ўсіх рэгіёнах краіны. У анкетным апытанні ўзялі ўдзел беларусы ва ўзросце ад 18 гадоў і вышэй. Усяго ў сацыялагічным даследаванні было задзейнічана 1848 рэспандэнтаў.


Фота: БелТА

Адно з пытанняў, на якое прапаноўвалася адказаць удзельнікам сацдаследавання, гучала так: «Што для вас значыць быць патрыётам Беларусі?» «48 % грамадзян адказала — жыць і працаваць у Беларусі, 37,6 % — быць гатовым у складаны час абараніць сваю краіну, 35,7 % — паважаць дзяржаўную сімволіку і гісторыю Беларусі, 35,2 % — любіць беларускую культуру і мову, 32,6 % — весці актыўную дзейнасць на карысць краіны», — паведаміў дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Мікалай МЫСЛІВЕЦ. Кандыдат сацыялагічных навук звярнуў увагу на тое, што 66,6 % рэспандэнтаў лічаць герб, гімн і сцяг галоўнымі нацыянальнымі сімваламі нашай краіны.

Адказваючы на пытанне «На вашу думку, хто (што) у большай ступені ўплывае на фарміраванне патрыятычных пачуццяў у насельніцтва?», 66,4 % рэспандэнтаў адзначыла, што гэта сям'я, 51,1 % — установы адукацыі, 38,5 % удзельнікаў апытання аддалі свой голас на карысць сродкаў масавай інфармацыі. «Мы пацікавіліся ў рэспандэнтаў, ці адчуваюць яны прыхільнасць да Беларусі ў цэлым, да месца свайго нараджэння, месца свайго цяперашняга пражывання, — заўважыў Мікалай Мыслівец. — Беларусь — агульны дом для ўсіх, незалежна ад нашага месца нараджэння. Прыхільнасць да краіны ў цэлым і да сваёй малой радзімы — тое, што аб'ядноўвае ўсіх нас».

Таксама ўдзельнікам анкетнага апытання прапаноўвалася адказаць, што для іх значыць быць грамадзянінам Беларусі. 45,2 % рэспандэнтаў паведаміла, што гэта мець беларускае грамадзянства, 44,4 % — мець грамадзянскія правы і свабоды, 42,3 % — выконваць законы сваёй краіны, 41,5 % — паважаць гісторыю Беларусі, 35,8 % — адчуваць адказнасць за лёс сваёй краіны, 29,3 % — паважаць дзяржаўную сімволіку, 26,9 % — адчуваць адзінства са сваім народам, 26,5 % — мець актыўную грамадзянскую пазіцыю. Не вызначылася з адказам 2,8 % з тых, хто ўдзельнічаў у апытанні.

Як звярнуў увагу Мікалай Мыслівец, вынікі гэтага даследавання і тых даследаванняў, якія Інстытут сацыялогіі праводзіў на працягу шэрагу папярэдніх гадоў, сведчаць аб узрастанні значнасці такіх сацыялізацыйных фактараў, як інстытуты права, прававая сацыялізацыя і прававая культура. «Як бачым пры адказе на пытанне, у першую чаргу падкрэсліваецца наяўнасць беларускага грамадзянства, грамадзянскіх правоў і свабод, захаванне законаў сваёй краіны, — заўважыў ён.  — Такім чынам, прававы складнік працэсу фарміравання патрыятычных каштоўнасцяў набывае асаблівае, прынцыповае значэнне».

Найбольш актуальнымі кірункамі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі Беларусі ўдзельнікі сацыялагічнага даследавання назвалі дзяржаўную падтрымку маладых сем'яў (49,7 %), садзейнічанне фарміраванню здаровага ладу жыцця моладзі (47,9 %), грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне моладзі (44,4 %). Пры адказе на пытанне аб найбольш знакавых дзяржаўных святах Беларусі рэспандэнты аддалі перавагу Дню Перамогі (81,7 %). На другім месцы — Дзень Незалежнасці, які назвалі найважнейшым святам 53,4 % рэспандэнтаў.

Што датычыцца перыядаў гісторыі Беларусі, то найбольш цікавымі, па меркаванні ўдзельнікаў сацдаследавання, з'яўляюцца Вялікая Айчыннай вайна (44,7 %), эпоха Вялікага Княства Літоўскага (18,5 %), першыя дзесяцігоддзі ХІХ стагоддзя (16,1 %). Асноўнымі крыніцамі атрымання інфармацыі аб гісторыі Беларусі для рэспандэнтаў з'яўляюцца тэлебачанне (58,9 %), інтэрнэт-рэсурсы (44,7 %), кніжныя выданні (34,9 %).

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».