Вы тут

Лукашэнка падпісаў законы аб дзейнасці парламента. Што зменіцца ў рабоце дэпутатаў і сенатараў?


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў шэраг законаў, якімі карэктуюцца з улікам нормаў абноўленай Канстытуцыі акты, якія тычацца дзейнасці парламента, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


У прыватнасці, прыняты змены ў закон «Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь». Замест двух парламенцкіх сесій усталёўваецца адна — з верасня па чэрвень. Пры гэтым пазачарговыя сесіі будуць склікацца не кіраўніком дзяржавы, а старшынямі палат. Замацаваны правы парламента заслухоўваць генеральнага пракурора, старшынь Камітэта дзяржаўнага кантролю і Нацыянальнага банка, прымаць меры па развіцці мясцовага самакіравання.

Таксама прадугледжана, што членам Савета Рэспублікі пажыццёва з яго згоды з’яўляецца Прэзідэнт Беларусі, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў. Да ліку функцый старшыні Савета Рэспублікі дадаткова аднесены ажыццяўленне паўнамоцтваў Прэзідэнта ў выпадку вакансіі пасады кіраўніка дзяржавы.

Акрамя таго, выключаны шэраг паўнамоцтваў парламента, якія былі перададзеныя Усебеларускаму народнаму сходу, у тым ліку на абранне суддзяў Канстытуцыйнага Суда і членаў Цэнтральнай выбарчай камісіі, зацвярджэнне асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі, ваеннай дактрыны.

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў закон «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь». Дакументам у мэтах удасканалення дзейнасці парламентарыяў прадугледжаны ўдзел дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, членаў Савета Рэспублікі ў рабоце Усебеларускага народнага сходу ў якасці дэлегатаў, магчымасць удзелу парламентарыяў у рабоце калегій рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных ураду (з правам дарадчага голасу). У адпаведнасці з абноўленым законам будуць спыненыя паўнамоцтвы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі ў выпадку наяўнасці ў іх замежнага грамадзянства, а таксама дакументаў замежных дзяржаў, якія даюць права на льготы і іншыя перавагі (раней такія дакументы дастаткова было здаць у кадравую службу).

Нормы закона «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь» прыводзяцца ў адпаведнасць з заканадаўствам аб дзяржаўнай службе, выбарах і барацьбе з карупцыяй, Указам ад 16 сакавіка 2021 года № 107 «Аб біяметрычных дакументах», а таксама з правапрымяняльнай практыкай.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.