Вы тут

Вядомыя імёны шоу «Фактар.by 60+»


Пакуль гледачы «Фактар.BY», што заваёўвае гучныя рэйтынгі на тэлеканале «Беларусь 1», вырашаюць лёс маладых удзельнікаў другога сезона. А паралельна ідзе падрыхтоўка да не менш вялікай прэм'еры. І творчая група Белтэлерадыёкампаніі раскрыла адну з галоўных таямніц праекта «Фактар.BY 60+».


У той час як на «Фактар. BY» працягваецца самая хвалюючая і непрадказальная барацьба паміж фіналістамі праекта, творчая каманда медыяхолдынга рыхтуе яшчэ адзін падарунак для аматараў музыкі — душэўнае і па-сапраўднаму сямейнае шоу «Фактар.BY 60+». Яго галоўнымі героямі стануць людзі ўзросту нашых бацькоў, дзядуляў і бабуль — усе тыя, хто захаваў у сэрцы любоў да песні і гатовыя заявіць пра гэта на ўсю краіну.

Канкурсанты выступяць на вачах вялікай тэлевізійнай і інтэрнэт-аўдыторыі, а таксама аўтарытэтных настаўнікаў і на ўласным прыкладзе дакажуць, што сцэну можна пакарыць у любым узросце. А прафесійную ацэнку артыстычнаму майстэрству ўдзельнікаў дадуць мэтры — вядомы тэле- і радыёвядучы і акцёр Уладзімір Бярэзін і артысты беларускай эстрады Вікторыя Алешка, Аляксандр Саладуха і Аляксандра Гайдук. Вядучымі шоу талентаў на сцэне і за кулісамі стануць Алена Спірыдовіч і Павел Лазовік.

Прэм'ера праекта «Фактар.BY 60+» запланавана на тэлеканале «Беларусь 1» у лютым будучага года адразу пасля заканчэння «маладзёжнай» версіі шоу. Усю актуальную інфармацыю і падрабязнасці можна знайсці на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by ці адсочваць у тэлеэфіры і на каналах Беларускага радыё, а таксама ў тэлеграм-канале Агенцтва тэленавін ATN_NEWS.

Алена ДРАПКО

Фота дадзена Белтэлерадыёкампаніяй

Выбар рэдакцыі

Навука

На што здольныя тэхналогіі трэцяга тысячагоддзя?

На што здольныя тэхналогіі трэцяга тысячагоддзя?

Ад распрацоўкі лекаў да беспілотных аўтамабіляў.

Без рубрики

Як прайшоў фінал конкурсу «Сям’я года»

Як прайшоў фінал конкурсу «Сям’я года»

Самыя таленавітыя, дружныя, крэатыўныя!

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.