Вы тут

Іглічная прыгажуня. Нобіліс — адзін з відаў піхты, а не звыклая елка


У адрозненне ад нашых елак нобіліс, ці піхта высакародная, мае больш аб'ёмныя і пышныя галінкі, больш устойлівую да абсыпання ігліцу, якая да таго ж амаль не колецца, і, вядома ж, незвычайнае, рэдкае блакітнаватае адценне, як быццам пакрытае лёгкім марозцам ці сняжком. Акрамя таго, гэта расліна вельмі ўстойлівая, яе зрэзаныя галінкі доўга не абсыпаюцца, захоўваюць сваю форму і пах. Нядзіўна, што нобіліс імкліва заваёўвае папулярнасць нават у тых краінах, дзе раней пра яго амаль не чулі.

Галінкі лапніка піхты выкарыстоўваюць для стварэння калядных вянкоў, навагодніх кампазіцый, а таксама для ўпрыгожвання інтэр'еру.


Адкуль да нас прывозяць гэтыя прыгожыя галінкі?

Гістарычная радзіма нобілісу — паўночна-заходняя частка Паўночнай Амерыкі. Ён у багацці расце ў гарах, на малых і сярэдніх вышынях. Цяпер той нобіліс, які паступае ў продаж, вырошчваюць на плантацыях некаторых паўночных еўрапейскіх краін.

Асаблівасцю расліны з'яўляецца тое, што яна не належыць да марозаўстойлівых.

На еўрапейскі кантынент завезена ў 1831 годзе і разводзіцца ў якасці дэкаратыўнай культуры. Пры развядзенні добра расце, да 60 гадоў можа дасягнуць 25–30 метраў у вышыню. Працягласць жыцця дрэва складае каля 700 гадоў, расце ў арэале вырастання досыць хутка. Маладыя дрэвы выкарыстоўваюцца як навагодняя ёлка дзякуючы прыгожай афарбоўцы ігліцы, якая выглядае высакародна і ўрачыста.

Размнажэнне

Найбольш распаўсюджаным спосабам размнажэння піхтавых дрэў з'яўляецца высадка насення. Яно хутка губляе ўсходжасць, таму нельга захоўваць доўга. Высейваецца насенны матэрыял у пачатку вясны ў сумесь кампосту і пяску. Усходжасць складае 50 працэнтаў. Першыя праросткі з`яўляюцца праз 30 сутак. Піхта высакародная аддае перавагу клімату з негарачым летнім перыядам і мяккай вільготнай зімой. Культура адчувальная да засухі. Яна добра расце ў цёплым, сонечным месцы на лёгкіх суглінках.

Піхта высакародная з'яўляецца ўспрымальнай да забруджвання навакольнага асяроддзя і задымлення, што варта ўлічваць пры выбары месца для дрэва.

Для высадкі ў адкрыты грунт лепш за ўсё выкарыстоўваць дрэвы, якія маюць узрост тры-чатыры гады. Перасадка расліны павінна праводзіцца ў падрыхтаваную яму і толькі з зямлёй вакол каранёў. Маладыя экзэмпляры піхты адаптуюцца лепш.

Піхтавыя дрэўцы патрабуюць умеранага паліву, яго праводзяць не радзей за раз на 14 сутак. Пасля ўкаранення паліў праводзіцца больш рэдка — толькі ў засуху і гарачы перыяд. Перад зімоўкай рэкамендуецца багата паліць расліну для папярэджання недахопу вільгаці. Маладыя дрэвы перад зімоўкай трэба ўцяпліць пры дапамозе лапніка ці агравалакна. У больш старых мнагалетнікаў прыствольную зону позняй восенню мульчыруюць з выкарыстаннем апалай лістоты. Увесну патрабуецца правядзенне падкормкі.

Працэс высадкі і догляду мнагалетніка не мае нічога складанага. Як і іншыя разнавіднасці іглічных парод, піхта не расце хутка, таму выкарыстоўваецца пры азеляненні прысядзібных участкаў і стварэнні жывых платоў. Налічваецца больш за дзесяць сартоў піхты высакароднай, некаторыя з іх лёгка могуць зімаваць пад снегам.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.