Вы тут

Навагоднія прыгоды і казкі пра вавёрачку...


Да канца 2022 года ў Выдавецкім доме «Звязда» пабачаць свет адразу некалькі кніг, адрасаваных юнаму чытачу. 


Фота: pixabay.com

На Віцебшчыне і ўвогуле ў Беларусі добра ведаюць паэта і драматурга Тамару Краснову-Гусачэнку. Яе п’еса-казка «Навагоднія прыгоды Марусі», несумненна, будзе запатрабавана і для чытання хлопчыкамі і дзяўчынкамі, і для пастаноўкі на школьнай сцэне. Ягор Конеў працягвае свой цыкл кніг пра дамавічкоў. Новая казка носіць наступную назву — «Дамавічкі Шушык і Жуля». 

Алег Ждан-Пушкін, творы якога чытаюць і дарослыя і дзеці, прапанаваў у выдавецтва сваю новую новую кнігу «Урод» (разам сабраны тры гісторыі, якія выходзяць на рускай мове). Павел Гушынец прапаноўвае падлеткам адразу дзве новых кнігі — «Сказки для Веснушки. Поиск черного кота» і «Сказки для Веснушки. Дайга». Ірына Карнаухава працягвае расказваць пра прыгоды на Байкале — гэтым разам у кнізе «Байкальский солнцеворот». Марына Петрашкевіч напісала і прапанавала «Звяздзе» першую сваю казку — «Гарадскі дамавік». Выдавецтва пагадзілася і разгледзела ў прапанаваным казачным тэксце цікавую і вартую ўвагі кнігу. Выйдзе таксама кніга дзіцячай пісьменніцы Іны Фраловай «Дзе была сарока». 

Выключна цікавай, па меркаванню выдаўцоў, з’яўляецца і наступная кніжная навінка — кніга Алены Стэльмах «Пашка і сонечны праменьчык». 

Людміла Даманская напісала кнігу, якую трэба абавязкова прапанаваць да ўвагі і выхацелям дзіцячых садкоў — «Правила безопасности в книжке для малыша и малышки». 

Не абмінайце ўвагай і кнігу Алега Мельнікава «Казкі пра вавёрачку і яго сяброў». А ў «Зборніку празаічных твораў для чытання ў VII класе» (кніга выйдзе ў адмысловай серыі — «Школьная бібліятэка класікі») чытача чакаюць сустрэчы з апавяданнямі Міколы Лупсякова «Мэры Кэт», Вячаслава Адамчыка «Урок арыфметыкі», Уладзіміра Аляхновіча «Першае каханне», Алены Васілевіч «Горкі ліпавы мёд», Уладзіміра Шыціка «Зорны камень», Яраслава Пархуты «Апошні гусляр». 

Вось такі падарунак — тузін дзіцячых кніг прапануе юнаму чытачу Выдавецкі дом «Звязда» у пярэдадзень Новага года! Прыемнага ўсім чытання! 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».