Вы тут

Што надрукуе «Полымя» ў 2023 годзе?


Чытач, збіраючыся выпісаць тое ці іншае перыядычнае выданне, жадае ведаць, а што ж менавіта будзе надрукавана на старонках таго ці іншага часопіса ў будучых нумарах?.. Мы звярнуліся да галоўнага рэдактара часопіса «Полымя» паэта і празаіка Віктара Шніпа з просьбай пракаменціраваць планы наступнага года. І вось што пачулі ў адказ:


Кожны «тоўсты» часопіс моцны найперш сваім празаічным аддзелам. Зыходзячы з гэтага, мы і планавалі свае будучыя публікацыі, зыходзячы з гэтага і вялі перамовы з патэнцыйнымі аўтарамі. Так што, мы ведаем дакладна, бо гэтыя творы ў нас у партфелі альбо літаральна на падыходзе да рэдакцыі, — у 2023 годзе надрукуем раман Алеся Кажадуба «Партрэт», аповесці Раісы Баравіковай «ХЦМы», Зіновія Прыгодзіча «Чаромхавыя халады», Валянціны Кадзетавай «Лаліта з горада Р.», Віктар Кунцэвіча «Люстэрка старой шафы». 

Даволі прадстаўнічая дзялянка прозы на старонках «Полымя»... 

І гэта, паеврце, не ўсё... Збіраемся надрукаваць яшчэ і апавяданні Віктара Гардзея, Навума Гальпяровіча, Георгія Марчука, Таццяны Дземідовіч, Алены Брава, Віктара Карамазава, Генрыха Далідовіча, Віктара Праўдзіна, Адама Глобуса, Уладзіміра Мажылоўскага, Івана Капыловіча, Ігара Пракаповіча, Людмілы Лазуты, Анатоля Казловаа, Маргарыты Латышкевіч. 

Сёння не ўсе празаічныя творы можна ўладкаваць у прастору пэўных жанраў... Ці адчуваеце і вы гэтую тэндэнцыю?

Так. І многія эсэ, мініяцюры, абразкі падаюцца не меней цікавымі, не меней празаічнымі, чым раман, аповесць, апавяданне... Вось збіраемся надрукаваць лірычныя мініяцюры Казіміра Камейшы «Паміж кубкам і вуснамі», даволі адметныя ўспаміны Раісы Баравіковай «Падарункі жыцця», Анатоля Бутэвіча «Жыццё вучыць, або Мае жыццёвінкі». 

І, канешне ж, парадуеце чытача паэтычнымі сустрэчамі?

У партфелі часопіса «Полымя» на 2023 год — вершы Алеся Бадака, Віктара Гардзея, Міколы Маляўкі, Генадзя Пашкова, Міхася Башлакова, Уладзіміра Мазго, Людмілы Кебіч, Алеся Казекі, Хведара Гурыновіча. Надрукуем і цэлы шэраг перакладаў сучаснай паэзіі і прозы блізкага і далёкага змежжа. 

Ці будзе чым цікавы часопіс настаўнікам, выкладчыкам, якія шукаюць гісторыка-літаратурныя, літаратурна-крытычныя матэрыялы для выкладання беларускай літаратуры ў ВНУ ці ў школе?

Часопіс надрукуе артыкулы доктара філалагічных навук Івана Саверчанкі, старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Карлюкевіча, доктара філалагічных навук Міколы Мікуліча, кандыдата філалагічных навук Міколы Труса, дасведчаных літаратуразнаўцаў Жанны Шаладонавай, Валерыя Максімовіча, Алеся Бельскага, Івана Штэйнера, Васіля Старычонка, Наталлі Якавекі, Святланы Калядкі і шмат яшчэ каго. Асобна хацеў бы вылучыць успаміны і літаратурныя партрэты лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся Жука, які зусім нядаўна пайшоў з жыцця, а таксама — дзённікі Вячаслава Адамчыка за 1987 год. 

Па часопісу «Полымя» можна вывучаць сучасны літаратурны працэс...

І не толькі вывучаць, а быць у курсе таго, якімі клопатамі, якімі задумамі жыве пісьменніцкая грамадскасць краіны. 

Гутарыў Кастусь ЛЕШНІЦА

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.