Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём бацькі


Дарагія суайчыннікі!

Сёння ў Беларусі ўпершыню адзначаецца Дзень бацькі, закліканы падкрэсліць асаблівую значнасць ролі мужчын у выхаванні дзяцей, стварэнні моцнай і шчаслівай сям'і.


Фота: БелТА.

Падмуркам шматвяковага ўкладу жыцця беларускага народа заўсёды былі традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, дзе бацька — галава і апора для ўсяго роду, крыніца назапашанага ў пакаленнях досведу, сілы і мудрасці продкаў.

У сучасным свеце менавіта асабісты прыклад, клопат і падтрымка бацькі з дзяцінства выхоўваюць адказнасць, працавітасць, павагу да старэйшых, гатоўнасць служыць Радзіме і абараняць сваю зямлю.

Перакананы, новае свята ўмацуе аўтарытэт бацькоўства ў грамадстве і нароўні з Днём маці стане адной з любімых сямейных урачыстасцяў.

Няхай у нас, мужчын, заўсёды хапае сіл на ўзорнае выкананне бацькоўскага абавязку дзеля будучыні дзяцей і працвітання любімай Беларусі.

Ад усёй душы жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, дабра, міру і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.