Вы тут

Адзін у адзін. Фестываль блізнят прайшоў у Мінску


У межах святкавання Дню Мацi прастора Палацу мастацтва на выходных пераўтварылася ў краіну маленькіх магаў, гномаў, эльфаў ды іншых істот вельмі падобных адзін да аднаго.


Прычынай гэтаму стаў ужо 8-мы па ліку фэст блiзнятаў, двайнятаў ды нават трайнятаў i чацвернятак. Для дзетак арганізатары фэсту гэты раз прадугледзелі шмат конкурсаў, разнастайных забаў, гульняў, i нават дыскатэку. Бацькі ж у гэты час адпачывалі, любаваліся сваім аднолькавымі «кветкамі» шчасця, ці фатаграфаваліся разам з iмi у фантазійных касцюмах. Адным словам, фэст удаўся: палац зіхацеў яскравымі дзіцячым эмоцыямі, а яго госці атрымалі самы пазітыўны настрой сямейнага шчасця…

Аўтар: Аляксей СТАЛЯРОЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.