Вы тут

У Мінабароны ўшанавалі маці, чые сыны загінулі пры выкананні воінскага абавязку


Традыцыйна ў Дзень маці ваеннае ведамства ажыццяўляе прыём членаў Беларускай асацыяцыі салдацкіх маці, асацыяцыі членаў сем’яў ваеннаслужачых, якія загінулі ў Афганістане, «Память и долг», Фонда сацыяльнай абароны ўдоў і дзяцей ваеннаслужачых, якія загінулі ў лакальных ваенных канфліктах, «Долг». 


— Ваеннае ведамства не можа абыйсці ўвагай у гэты дзень жанчын з няпростым лёсам, — адзначыў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны генерал-маёр Леанід Касінскі. — У кожнай з гэтых жанчын свой лёс, але ўсе яны падобныя тым, што хтосьці з членаў іх сям’і ў розныя гады, выконваючы задачы па абароне сваёй Айчыны, аддаў жыццё. Традыцыйна з нагоды Дня маці мы збіраем гэтых жанчын, каб выказаць ім словы падзякі, што, нягледзячы на тое гора, якое спасцігла іх, яны знаходзяцца з намі, са сваёй краінай, падтрымліваюць цяперашняе пакаленне абаронцаў Айчыны. Яны знаходзіліся з намі і ў 2020 годзе, падтрымлівалі нашых хлопцаў, калі яны сцяной стаялі за сваю Радзіму. Яны і сёння знаходзяцца ў гэтых няпростых умовах абстаноўкі з намі. І заўсёды мы адчуваем гэтую падтрымку. 

Пры гэтым памочнік міністра абароны адзначыў, што ва ўсе часы было важна захоўваць памяць аб тых, хто загінуў, абараняючы Радзіму. 

Галіна Чыгрынава ўзначальвае Беларускую грамадскую арганізацыю салдацкіх маці. У 1992 годзе арганізацыя была створана з мэтай сацыяльна-прававой абароны сем’яў, якія страцілі сваіх дзяцей падчас выканання імі воінскага абавязку ў мірны час. Акрамя таго, аганізацыя рэагуе на звароты ваеннаслужачых: некаторыя з іх скардзяцца на парушэнне воінскай дысцыпліны, іншыя незадаволены харчаваннем. Апошнім часам такіх зваротаў вельмі мала, чаго не скажаш пра 1990-я гады, калі амаль кожны тыдзень члены арганізацыі выязджалі ў тую ці іншую воінскую часць. Першапачаткова ў арганізацыю ўваходзіла звыш сямі тысяч маці. Цяпер іх налічваецца каля трох тысяч. 

— Цяпер мы пераважна працуем з маці, якія патрабуюць ад нас інфармацыйнай і псіхалагічнай падтрымкі, калі ў іх сям’ю прыйшла бяда, — расказвае Галіна Мікалаеўна, якая ў свой час страціла сына — курсанта ваеннай навучальнай установы. — Падказваем ім, куды звярнуцца, каб атрымаць і матэрыяльную дапамогу. 

Вераніка КАНЮТА

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».