Студэнт БДУ заснаваў Цэнтр анлайн-рэпетытарства «Edme.by», у якім працуюць... студэнты. Аўтар праекта — трэцякурснік факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Дзмітрый Траццякоў.
Унікальнасць яго ідэі ў тым, што ў якасці рэпетытараў выступаюць студэнты беларускіх ВНУ. Гэта юнакі і дзяўчаты, якія пры паступленні набралі высокія балы, а таксама пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і алімпіяд. Аднак, каб стаць часткай выкладчыцкай каманды, трэба прайсці сумоўе і выпрабавальны тэрмін. Сёння ў анлайн-цэнтры працуе каля 20 спецыялістаў па 11 вучэбных прадметах: гэта матэматыка, руская, беларуская і англійская мовы, хімія, фізіка, грамадазнаўства, біялогія, інфарматыка, гісторыя і інш.
«Адна з мэт «Edme.by» — дапамагчы студэнтам у працаўладкаванні, а таксама развіцці практычных навыкаў выкладчыцкай дзейнасці», — падкрэслівае заснавальнік праекта.
Анлайн-рэпетытары дапамагаюць школьнікам малодшых, сярэдніх і старшых класаў папоўніць прабелы ў ведах і падрыхтавацца да іспытаў для паступлення ў ВНУ. Заняткі арганізоўваюцца на пляцоўках Zoom і Skype. Кожны ўрок праходзіць па індывідуальна падабранай праграме і методыцы навучання. Каб адсачыць прагрэс, праводзяцца прамежкавае і выніковае тэсціраванні. На сайце «Edme.by» (https://edme.by) у асабістым кабінеце навучэнца можна ўбачыць падрабязную справаздачу яго паспяховасці.
У далейшых планах кіраўніка праекта — пашырыць лінейку прадметаў і павялічыць выкладчыцкую каманду, каб дапамагчы яшчэ большай колькасці дзяцей у засваенні школьных прадметаў і навучальных праграм.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: pixabay.com
«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».
Новая гісторыя гістарычнага факультэта.
Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.