Вы тут

Мінскае «Дынама» аб’явіла набор у аддзел трэндаў


Не проста выбраць будучую прафесію, але і праверыць, якая яна на самай справе цяпер можна і з дапамогай хакейнага клуба «Дынама-Мінск». Вядучы клуб краіны запускае ўнікальны праект, які дазволіць самым юным аматарам стаць часткай каманды. Як адзначылі ў клубе, у хакей, перш за ўсё, гуляюць для аматараў і балельшчыкаў. І для таго каб ім было цікава, працуе цэлая каманда прафесіяналаў. А хто лепей за сучасных дзяцей ведае трэнды і можа падказаць, як працаваць з маладзёжнай аўдыторыяй? У структуры «Дынама-Мінск» будзе створаны асобны адзел маладых (у прамым сэнсе) спецыялістаў, адказных за трэнды. 


Фота ХК «Дынама-Мінск».

«Ідэя стварэння такога аддзела ўзнікла ў клубе даўно, мы доўга абмяркоўвалі і працавалі над ёй. Мы надаём вялікую ўвагу дзіцячаму і юнацкаму хакею — гэта наша будучыня. Не менш важная праца з дзецьмі ў сферы прапаганды і папулярызацыі гульні. І прагляд матчаў — не адзіны від вольнага часу, які мы можам прапанаваць нашым юным заўзятарам. Мы разлічваем, што іх неардынарнае бачанне і энергія прынясуць шмат свежых ідэй і дазволяць ім яшчэ лепш размаўляць з маладой аўдыторыяй. У „лічбавага пакалення“ гэта ўжо ў крыві. Наша мэта — сустрэць новае пакаленне аматараў хакея», — адзначыў генеральны дырэктар клуба Сяргей Сушко.

Састаў аддзела будзе працаваць увесь хакейны сезон. Супрацоўнікі будуць сустракацца кожныя два тыдні анлайн і афлайн, праводзіць мазгавыя штурмы, адсочваць трэнды і самі іх ствараць, прапаноўваць свае. За кожным юным супрацоўнікам будзе замацаваны дарослы куратар. У самым папулярным клубе краіны хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць максімальна блізка адчуць хакейную атмасферу, знайсці прымяненне сваёй творчасці, раскрыцца з новага боку і, магчыма, асвоіць сваю будучую прафесію. Удзельнікі праекта будуць паўнавартаснымі саарганізатарамі матчдэя і перадматчавага шоу. 

У аддзеле трэндаў адкрыты наступныя вакансіі: PR-менеджар Зубрыка (талісман клуба), Event-менеджар, SMM-спецыяліст, TikTok-мэйкер, вядучы(-ая) хакейных матчаў, мэнэджар дзіцячай зоны.

Прыняць удзел у праекце можа кожны жадаючы ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў. Адбор уключае два этапы. Першы — на сайце клуба да 1 кастрычніка яшчэ можна запоўніць анкету. Другі этап — асабістая сустрэча з кіраўніцтвам клуба. І ў пачатку кастрычніка будуць аб’яўлены шэсць супрацоўнікаў першага аддзела трэндаў «Дынама-Мінск». 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.