Вы тут

Вольга Шпілеўская: «Наша сіла ў адзінстве і любові да краіны»


Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся арганізаваны Беларускім саюзам жанчын круглы стол «Сіла дзяржавы ў адзінстве народа!». Круглы стол прымеркаваны да Дня народнага адзінства і накіраваны на захаванне гістарычнай памяці і кансалідацыю грамадства для вырашэння агульнанацыянальных задач.


Старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», дырэктар Беларускага нацыянальнага прадстаўніцтва МТРК «Мір» Вольга Шпілеўская падчас круглага стала, звяртаючыся да актывістак БСЖ, падкрэсліла: «Наша сіла ў адзінстве і любові да краіны, у якой мы жывём».

Старшыня Беларускага саюза жанчын пераканана: любая добрая справа і нават мір пачынаюцца з жанчын. «Менавіта таму адзінства жанчын — тое, што здольна не проста зрабіць свет лепшым, а накіраваць яго на стварэнне, згуртаваць вакол навакольных», — упэўнена Вольга Шпілеўская.

Беларускі саюз жанчын паважліва ставіцца да Дня народнага адзінства. Рэгулярныя мерапрыемствы з гэтай нагоды праводзіліся яшчэ з мінулага 17 верасня. Жанчыны не проста цікавяцца, але і вельмі сур'ёзна ўдзельнічаюць у фарміраванні таго грамадства, у якім жывуць.

Накіраванасць свята для аб'яднання па большай частцы сямейная — будуць праводзіцца тэматычныя спартыўныя мерапрыемствы і акцыі для ўсёй сям'і. Доўгатэрміновы праект — «Марафон добрых спраў». 17 верасня будзе днём добрых спраў: пасадка алей, сустрэчы з ветэранамі арганізацыі, сумесна з БРСМ рэалізуюцца інтэрнэт-праекты, чэленджы, фотавыставы і гэтак далей. Словам, усе актыўнасці БСЖ скіраваны на тое, каб паказаць яркі і прыгожы твар беларускай жанчыны, якая ўдзельнічае ва ўсіх сферах дзейнасці дзяржавы. Таксама 17 верасня актывісткі саюза павіншуюць мам дзяцей, якія нарадзіліся ў гэты дзень. 16 верасня стартуе творчы праект на пляцоўцы ў ГЦ «Сталіца». Мяркуецца, што гэта будзе выстава творчых работ жанчын з кожнага рэгіёна Беларусі. Гэтым праектам прадугледжваецца даць старт поўнамаштабнай выставе рукатворных вырабаў жанчын з розных куткоў краіны, каб паказаць іх творчую рэалізацыю ва ўсіх сферах. Таксама 13 верасня ў Віцебску і 16 верасня ў Слуцку будуць праводзіцца ўжо традыцыйныя жаночыя форумы.

Ксенія ДАБРАБЫТ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».