Вы тут

Атрымаць рабочую прафесію яшчэ не позна


Як праінфармавалі ў Міністэрстве адукацыі, прыём працягваецца пераважна па прафесіях будаўніцтва, машынабудавання, дрэваапрацоўкі, лёгкай прамысловасці і сельскай гаспадаркі — там, дзе засталіся незапоўненыя месцы.


Асобы, якія паступаюць ва ўстанову адукацыі для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі, падаюць у прыёмную камісію наступныя дакументы: заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі па ўстаноўленай форме; арыгіналы дакумента аб адукацыі і дадатак да яго; медыцынскую даведку аб стане здароўя па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя; дакументы, якія пацвярджаюць права абітурыента на льготы пры прыёме на навучанне; 6 фатаграфій памерам 3 x 4. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайтах устаноў адукацыі і сайце Міністэрства адукацыі.

У 2022 годзе прыём ажыццяўляюць 122 установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі па больш як 250 прафесіях. Акрамя таго, прыём для навучання па рабочых прафесіях ажыццяўляюць 43 установы адукацыі іншых узроўняў, якія рэалізоўваюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі. На ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі плануецца прыняць 26 тысяч чалавек.

Сістэма прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі аператыўна рэагуе на змяненні на рынку працы. Пастаянна ўдасканальваецца навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу: з удзелам арганізацый — заказчыкаў кадраў — абнаўляюцца адукацыйныя стандарты, тыпавыя навучальныя планы і праграмы па вучэбных прадметах і прафесійных дысцыплінах.

Большасць устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі ажыццяўляе падрыхтоўку па некалькіх прафесіях, што дае выпускніку магчымасць атрымаць некалькі кваліфікацый і, адпаведна, быць канкурэнтаздольным на рынку працы.

Важны момант — прадастаўленне выпускнікам устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі гарантаванага першага рабочага месца шляхам размеркавання, а таксама шляхам працаўладкавання ў лік броні ў адпаведнасці з заканадаўствам аб занятасці насельніцтва.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.