Вы тут

Святлана Агарвал выпусціла відэа «Джымі Бабу»


Адзіная ў Беларусі выканаўца індыйскіх песень Святлана Агарвал прэзентавала відэа «Джымі Бабу». Песню з аднайменнай назвай яна запісала ў дуэце з Бапі Лахіры ў Мумбаі яшчэ два гады таму падчас свайго творчага візіту ў Індыю. Аўтарам музыкі выступіў Бапі Лахіры, аўтарам слоў – Самір Анджан. Паказаць публіцы песню і відэа ўдалося толькі цяпер.


— На гэтую песню ў нас з Бапі Джы былі вялікія планы: і сумесныя здымкі кліпа, і ўдзел у папулярным індыйскім тэлевізійным шоу «Капіл Шарма», і канцэрты. Планаваўся таксама сумесны канцэрт у Маскве. Але жыццё ўнесла свае карэктывы. Бапі Лахіры, незадоўга да плануемай сустрэчы, пайшоў з жыцця. І песню мне прыйшлося выпусціць без удзелу аўтара. Тут, у Беларусі, мы зрабілі відэа ў памяць аб нашым супрацоўніцтве. На ім адлюстраваны нашы працоўныя моманты, кадры з прэс-канферэнцыі, сумесныя інтэрв’ю для СМІ, індыйскае свята “Холі”, дзе прысутнічалі знакамітыя балівудскія акцёры. Гэтыя кадры былі захаваны на тэлефон. Хто ж ведаў, што гэта будзе наша з Бапі Лахіры апошняя сустрэча.

Бапі Лахіры Джы называў мяне «Jimmy girl» і асабіста блаславіў на выкананне сваёй легендарнай песні «Jimmy Jimmy аaja», якая так спадабалася і беларускай публіцы. Яму вельмі спадабалася, як я яе выконваю, спалучаючы індыйскі і беларускі каларыт. І мне неаднаразова даводзілася выконваць яе ў Індыі для СМІ. У тым ліку я спявала яе і на нашай сумеснай прэс-канферэнцыі, дзе прысутнічалі больш за 25 тэле- і радыёвыданняў. Адным з вынікаў гэтага мерапрыемства стала публікацыя майго інтэрв’ю ў індыйскім часопісе «Маяпуры». Гэта часопіс пра балівудскіх акцёраў, і для мяне гонар суседнічаць на старонках з такімі індыйскімі артыстамі, як Амітабх Бачан, Салман Кхан, Айшварыя Рай, Шах  Рукх Кхан і іншымі.

Многія ведаюць Бапі Лахіры як аўтара вядомай песні «Джымі, Джымі, аджа» з кінафільма «Танцор Дыска». Яго называюць каралём дыска-музыкі як адзінага стваральніка дыска-біта ў Індыі. Дзякуючы сваім знакамітым кампазіцыям, Бапі Лахіры быў самым папулярным музычным дырэктарам. Ён працаваў з многімі легендамі Балівуда і Галівуда: Лата Мангешкар, Аша Бхасле, Майкл Джэксан, Мадона і Святлана Агарвал.

— Я ўдзячная Бапі Лахіры Джы, Богу і лёсу за гэта сяброўства і супрацоўніцтва.

«Джымі Бабу» перакладаецца як зварот да старэйшага. Для мяне Бапі Лахіры Джы ў памяці назаўжды застанецца чалавекам, які блізка пазнаёміў мяне з Балівудам. Дзякуючы яму я сустрэлася з індыйскімі акцёрамі і музыкантамі: Джытэндра, Джая Прада Гавінда. А з аўтарам музыкі «Jimmy Jimmy aaja» Бапі Лахіры  і аўтарам тэкстаў Самірам Анджанам мы запісалі яшчэ адну песню пад назвай «Namaste, India», якая таксама неўзабаве выйдзе ў свет.

Відэа «Jimmy Babu» знаходзіцца па спасылцы.

Надзея ЗУЕВА, паводле прэс-службы артысткі

Фота з ўласнага архіва Святланы АГАРВАЛ

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.