Вы тут

Галоўчанка: Неабходна эфектыўна забяспечыць уборку цукровых буракоў


Неабходна максімальна эфектыўна забяспечыць уборку цукровых буракоў і іх перапрацоўку. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час наведвання Гарадзейскага цукровага камбіната, перадае БелТА.


«Менш чым праз месяц настае галоўны этап для буракаводаў і перапрацоўшчыкаў — сезон масавай уборкі цукровых буракоў. Цяпер узровень экспартных цэн на цукар склаўся на сапраўды салодкім узроўні. Ад рэалізацыі на ўсіх заводах атрыманы прыбытак. У такіх умовах важна не запаволіцца і максімальна эфектыўна забяспечыць уборку цукровых буракоў і яе перапрацоўку», — сказаў Раман Галоўчанка.

Сёння разглядаецца пытанне аб гатоўнасці цукровых камбінатаў, разліках на ўраджай, чаканых эканамічных параметрах цукровай галіны і прадпрыемстваў перапрацоўкі. «Цукар — і сацыяльна значны прадукт, і экспартна арыентаваны, да таго ж ён важны для айчынных вытворцаў кандытарскіх вырабаў. Ва ўсіх рэгіёнах, дзе ёсць цукровыя завода, яны з’яўляюцца і горадаўтваральнымі прадпрыемствамі. Таму адпаведная ўвага падтрымцы галіны ўдзяляецца з боку дзяржавы», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

За апошнія гады праводзілася маштабная рэканструкцыя цукровых заводаў, якая значна палепшыла вытворча-тэхнічныя паказчыкі работы. «Разам з тым праблем таксама яшчэ нямала, становішча няпростае ў сувязі з высокай закрэдытаванасцю камбінатаў. Але сама па сабе крэдытная нагрузка не страшна, пры ўмове, калі грашовыя патокі дазваляюць гэту нагрузку абслугоўваць. Ёсць таксама праблема адносна абароту сродкаў», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Урад прыняў адпаведныя меры. «Прадастаўлены гарантыі ў пагашэнні крэдытаў, выдадзеных для новага ўраджаю. Зменены спосаб рэгулявання цаны на цукар. Замацаваны сыравінныя зоны для цукраперапрацоўчых арганізацый», — звярнуў увагу кіраўнік урада.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.