Вы тут

Прэзідэнт павіншаваў работнікаў металургічнай галіны з прафесійным святам


Дарагія сябры!


Фота: БелТА.

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам.

Распалены метал паддаецца толькі такім людзям, як вы, — моцным, адказным, гатовым на штодзённую самаадданую працу ў самых складаных умовах.

Металургічны комплекс адыгрывае вялікую ролю ў развіцці эканамічнага патэнцыялу Беларусі. Ад паспяховай дзейнасці металургаў непасрэдна залежаць многія сферы айчыннай прамысловасці.

Вы паспяхова спрацавалі ва ўмовах аднаўлення попыту пасля эпідэміялагічных абмежаванняў у 2021 годзе. Упэўнены, што справіцеся з чарговымі выклікамі і сёння. Галоўнае — знаходзіць новыя рынкі збыту і, не спыняючыся на дасягнутым, удасканальваючы вытворчасць, распрацоўваць прадукцыю, якая адпавядае сусветным стандартам.

У гэты святочны дзень жадаю ўсім работнікам і ветэранам галіны моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, аптымізму і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.