Вы тут

Верш Купалы перакладзены на 100 моў свету


У каментарыях да новага выдання «А хто там ідзе?» на мовах свету» Вячаслаў Рагойша сведчыць: «Падчас працы над гэтай анталогіяй (маецца на ўвазе выданне 1982, з перавыданнем 1983 г. — А. К. ) да ранейшых перакладчыкаў далучыліся майстры перакладу на іншыя мовы: аварскую (Расул Гамзатаў)... Прычым многія з перакладчыкаў лічылі за гонар і шчасце перакладаць славуты твор Янкі Купалы». Спадзяёмся, што сярод такіх быў і Расул Гамзатаў — вялікі паэт Дагестана. 


У Расула Гамзатава, якога, лічы, ведае ўвесь свет, даўняя сувязь з Беларуссю. З паэтам сябравалі, яго перакладалі на беларускую мову самыя розныя мастакі слова нашай краіны. Сярод іх — Анатоль Астрэйка, Мікола Аўрамчык, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, Алесь Бачыла, Анатоль Грачанікаў, Сяргей Грахоўскі, Алег Лойка, Янка Сіпакоў, Язэп Семяжон, народны паэт Беларусі Максім Танк, Мікола Мятліцкі і іншыя. На беларускай мове ў 1972 годзе пабачыла свет асобная кніга вершаў Расула Гамзатава — «Высокія зоркі». Пераклады паэзіі вялікага аварца ўвайшлі ў аўтарскую анталогію перакладаў сусветнай паэзіі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міколы Мятліцкага «Сугучча». 

Нараджэннем з 1923 года, Расул Гамзатаў за сваё жыццё (а памёр паэт у лістападзе 2003 года) паспеў некалькі разоў наведаць Мінск, Беларусь. Ён быў жаданым госцем для пісьменнікаў Беларусі, для чытачоў нашай рэспублікі. Памятаю, з якім піетэтам расказваў мне пра сустрэчу з аварскім паэтам Васіль Вільтоўскі — шматгадовы арганізатар руху кнігалюбаў у Беларусі, старшыня Літаратурнага фонда Саюза пісьменнікаў БССР.

У «Беларускай Энцыклапедыі» у 18 тамах (том 5) ёсць, як для энцыклапедыі, то надзвычай грунтоўны артыкул пра народнага паэта Дагестана, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Ленінскай прэміі, але, на вялікі жаль, няма сведчанняў і пра пераклад легендарнага купалаўскага верша, і, магчыма, пра іншыя пераклады Расула Гамзатава з беларускай паэзіі. Яшчэ трэба было б высветліць, ці былі ўвогуле іншыя звароты класіка аварскай нацыянальнай літаратуры да беларускага мастацкага слова як перакладчыка. І, магчыма, з часам будзе болей грунтоўны зварот да беларускага складніка ў творчасці і жыцці Расула Гамзатава. 

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.