Вы тут

Асабісты рахунак для аплаты электронных паслуг аўтаматычна


Эксперты Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг (НЦЭП) прэзентавалі на Міжнародным форуме ТІБА-2022 магчымасці Апаратна-праграмнага комплексу (АПК) «Платформа»​, сярод якіх — стварэнне адзінага асабістага рахунку, з якога можна аплачваць электронныя паслугі і адміністрацыйныя працэдуры.


Раней перш чым атрымаць нейкую электронную паслугу, яе трэба было аплаціць, то бок штораз уваходзіць у сістэму АРІП, аплачваць, далучаць код аплаты і атрымліваць любую паслугу, якая рэалізавана на партале (тут прадстаўлена 226 відаў паслуг, з якіх 71 — адміністрацыйная працэдура), расказала Святлана Караневіч, начальнік аддзела электроннай камерцыі НЦЭП:

— Цяпер жа можна папоўніць рахунак пэўнай сумай, заказваць на АПЭП паслугі, а грошы аўтаматычна будуць спісвацца з рахунку. Гэты рахунак аўтаматычна створаны ў межах асабістага кабінета, які заведзены для кожнага беларуса. Папярэдне рахунак, вядома, пусты, ён прывязаны да ідэнтыфікатара асабістага кабінета. Гэта гарантуе, што вы не спішаце грошы з чужога рахунку і нехта іншы не скарыстаецца сродкамі з вашага рахунку.

Платформа, дарэчы, сама будзе адсочваць, што на рахунку ёсць грошы і будзе спісваць сродкі за аказаныя чалавеку паслугі. Уся інфармацыя пра аказаныя і аплачаныя асобай паслугі ў выглядзе электроннага акта аказаных паслуг за апошні месяц будзе аўтаматычна прыходзіць у асабісты кабінет.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.  

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».