З першых дзён каляндарнага лета нябесная канцылярыя злітавалася на намі і прынесла доўгачаканае цяпло. Праўда, цяпло будзе сябраваць з воблачнасцю і кароткачасовымі дажджамі. Месцамі летнія дажджы з навальніцамі, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу ў разгар дня месцамі па паўночным захадзе магчымыя невялікія дажджы. У ранішнія гадзіны ў асобных раёнах чакаецца туман. Вецер заходні 4—9 м/с, месцамі парывы ўзмоцняцца да 14 м/с. Максімальная тэмпература паветра днём складзе 18—23 градусаў вышэй за нуль.
Потым прырода зробіць невялікую перадышку — у суботу ўначы будзе без ападкаў. Удзень месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—10 цяпла, удзень — ад плюс 20 градусаў да 26 цяпла.
Затое ў нядзелю нас падмочыць грунтоўна. У гэтыя суткі на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 7 цяпла да 14 градусаў вышэй за нуль, днём тэмпература будзе плюс 16—22 градусы.
Паводле папярэдніх прагнозаў, у пачатку працоўнага тыдня атмасферны ціск пачне расці, і істотных ападкаў па краіне не чакаецца. Ночы ў Беларусі будуць станавіцца ўсё цяплейшыя, а дзённы прагрэў працягне павялічвацца. У панядзелак і аўторак пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература ноччу складзе ад плюс 6 да плюс 13 градусаў, а ўдзень — 20—26 градусаў вышэй за нуль.
Сяргей КУРКАЧ
Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ
Давайце высветлім, пачым сёння наш галоўны прадукт «зімовага рацыёна», што ў асартыменце ў гэтым лістападзе і які від сала карыстаецца цяпер найбольшым попытам.
«Устаюць раней за ўсіх і пазней за ўсіх кладуцца»
...Як ламае сумеснае актыўнае пераабсталяванне жылля добрыя сем’і, я ведаю не па чутках.