Вы тут

Галоўчанка: Дэфіцыту імпартных матэрыялаў у будаўнічай сферы няма


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка адзначыў, што ў краіне няма дэфіцыту імпартных матэрыялаў у будаўнічай сферы. Аб гэтым ён заявіў, падводзячы вынікі нарады, прысвечанай праблемным пытанням будаўнічай галіны, якая прайшла сёння ў Магілёве, перадае БелТА.


«Дэфіцыту матэрыялаў няма. У нас забяспечанасць будаўнічымі матэрыяламі і сыравінай складае каля 85%», — падкрэсліў ён.

Стабільнасць у забеспячэнні ўласнай сыравінай — вынік працы беларускай дзяржавы за апошнія гады. «Усе інвестыцыі ў развіццё будаўнічай галіны, якія былі зроблены дзяржавай у апошнія гады, цяпер даюць добрую дапамогу», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Пры гэтым прэм’ер-міністр падкрэсліў, што будматэрыялы, якія адсутнічаюць, можна набываць у Расійскай Федэрацыі. Акрамя гэтага, у Беларусі расце экспарт будаўнічых матэрыялаў. «Так, на 20% вырас экспарт цэменту, практычна на 40% — ячэістага бетону, вырас і паказчык па керамічнай плітцы. Хапае і на ўнутраны рынак, і для экспарту. Таму тут дэфіцыту няма», — падсумаваў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.