Вы тут

Сяргей Сівец правёў у Савеце Рэспублікі асабісты прыём грамадзян


Падчас прыёму гучалі пытанні, якія датычыліся ўдасканалення заканадаўства, работы па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, рэалізацыі права на памілаванне і іншыя. Старшыня профільнай камісіі ўсім заяўнікам даў падрабязныя тлумачэнні.


Фота: sovrep.gov.by

Адзначым, што для аператыўнага вырашэння пытання ў сферы зямельных праваадносін на прыём былі запрошаныя прадстаўнікі аднаго з сельвыканкамаў Мінскага раёна, што дазволіла дэталёва вывучыць усе аспекты праблемы. Яе рашэнне парламентарый узяў на кантроль.

— Звароты грамадзян — рэалізацыя канстытуцыйнага права на ўдзел ва ўпраўленні справамі дзяржавы, — адзначыў па выніках прыёму Сяргей Сівец. — Яны камунікуюць з органамі дзяржаўнай улады, факусуюць увагу адпаведных службовых асоб на тых праблемных пытаннях, якія ёсць у нашым грамадскім жыцці.

Акрамя таго, у гутарцы з журналістамі ён прывёў наступныя лічбы. За два месяцы бягучага года — студзень, люты — у Савет Рэспублікі паступіла 716 зваротаў грамадзян, з іх па профілі камісіі — 152 звароты. У прыватнасці, 122 былі звязаны з канстытуцыйным рэферэндумам, унясенню змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. 

Паводле ацэнкі старшыні профільнай камісіі, гэта сведчыць аб высокай грамадскай актыўнасці і ініцыятыўнасці грамадзян і іх глыбокай інтэграцыі ў гэты працэс. 

— Рост зваротаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года — амаль 36 %, — паведаміў Сяргей Сівец. — З аднаго боку добра, бо сведчыць аб тым, што людзі бачаць эфектыўнае рашэнне іх праблем з боку заканадаўчай улады. З другога боку — гэта і адпаведны негатыўны момант. 

Сенатар тлумачыць: больш за траціну зваротаў можна было б вырашыць аператыўна і эфектыўна на мясцовым узроўні — без звароту за сотню кіламетраў ад Савета Рэспублікі. 

— Таму, з аднаго боку, сенатары актыўна ўцягнуты ў вырашэнне праблем грамадзян, з другога — мы разумеем, што дзесьці недапрацоўваюць мясцовыя органы ўлады, — адзначае ён. 

Разам з тым, прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях, як форму работы з насельніцтвам, сенатар лічыць цалкам апраўданай:

— Эфектыўнасць падобнага кшталту зваротаў грамадзян з ініцыятыўнымі прапановамі, нават са скаргамі на дзеянні органаў дзяржаўнага кіравання, для нас выступаюць адпаведным сігналам, каб звярнуць асаблівую ўвагу на пэўную сферу грамадскіх адносінаў і, магчыма, ініцыяваць у заканатворчым плане нейкія змены, — рэзюмаваў старшыня профільнай камісіі. 

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».