Вы тут

Свіфт і пераход на нацвалюты


Пра гэта сёння журналістам распавёў міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў па выніках перагавораў кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расіі ў Маскве, паведамляе БелТА.


Фота: pexels.com

«Не сакрэт, што многія ўзаемаразлікі паміж краінамі ажыццяўляліся з прывязкай да замежнай валюты, а менавіта да долара. Відавочна, што ад гэтага трэба адыходзіць. З улікам абмежаванняў гэта трэба зрабіць чым хутчэй, тым лепш», — сказаў Юрый Селіверстаў.

Паводле яго слоў, адно з пытанняў, якое разглядалася сёння, — адыход ад канвертацыі праз долар пры размеркаванні ўвазных мытных пошлін на тэрыторыі ЕАЭС. «Гэты механізм дзейнічаў у прывязцы да долара. Упэўнены, што мы ў бліжэйшы час пяройдзем або на нацыянальныя валюты, або на расійскі рубель як сродак канвертацыі. Ад долара адыдзем дакладна», — падкрэсліў міністр.

Таксама міністр фінансаў Юрый Селіверстаў пракаментаваў сёння ў гутарцы з журналістамі інфармацыю аб планаваным адключэнні некалькіх беларускіх банкаў ад Міжбанкаўскай супольнасці фінансавых тэлекамунікацый — SWIFT.

«Вядома, гэта непрыемна, таму што ўсе прывыклі да напрацаваных схем узаемадзеяння, абмену фінансавай інфармацыяй. Але гэта не адзіная сістэма, якая працуе ў свеце. Вядома, ёй было зручна карыстацца. Але ва ўзаемаадносінах з Расіяй у нас ёсць каналы і магчымасці выкарыстоўваць расійскую сістэму, яна ў нас ёсць і цалкам працуе. Ёсць кітайская сістэма. Думаю, што ў бліжэйшы час банкі перабудуюцца на гэтыя сістэмы», — сказаў Юрый Селіверстаў.

Сярод банкаў, якіх закранулі дадзеныя заходнія санкцыі — Банк развіцця, Белаграпрамбанк і «Банк Дабрабыт».

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.