Вы тут

У прыярытэце — талерантнасць і ўзаемная павага


На пасяджэнні калегіі апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў з удзелам старшыны Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Генадзя Давыдзькі, начальніка галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі прэзідэнта Таццяны Шэндзік падвялі вынікі работы за мінулы год і акрэслілі задачы на бягучы.


Аляксандр Румак. Фота БелТА

У 2021 годзе мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўлады ўзаемадзейнічалі з рэлігійнымі арганізацыямі і нацыянальна-культурнымі грамадскімі аб'яднаннямі, аказвалі ім садзейнічанне ў вырашэнні сацыяльна значных пытанняў у адпаведнасці з заканадаўствам аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях, аб нацыянальных меншасцях.

Як адзначыў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр РУМАК, на 1 студзеня 2022 года ў краіне зарэгістравана 25 канфесій і рэлігійных напрамкаў. Агульная колькасць рэлігійных арганізацый перавышае 3,5 тысячы, з іх 3409 рэлігійных суполак, а таксама 173 рэлігійныя арганізацыі, якія маюць агульнаканфесійнае значэнне. У іх ліку 49 рэлігійных аб'яднанняў, 36 місій, 45 манастыроў, 16 братэрстваў, 9 сястрынстваў, 18 духоўных навучальных устаноў. На тэрыторыі краіны дзейнічае 2829 культавых будынкаў розных канфесій, яшчэ 201 у цяперашні час будуецца.

— Прыярытэтным кірункам дзяржаўнай палітыкі ў этнаканфесійнай сферы з'яўляецца падтрыманне ў грамадстве адносін талерантнасці і ўзаемнай павагі, спыненне любых праяў дыскрымінацыі па рэлігійнай ці нацыянальнай прыкмеце і звязанай з гэтым нецярпімасці, — падкрэсліў Аляксандр Румак.

У Беларусі пражываюць людзі 156 нацыянальнасцяў. На 1 студзеня бягучага года зарэгістравана 205 грамадскіх аб'яднанняў і іх арганізацыйных структур 25 нацыянальных супольнасцяў. Усе яны маюць значны досвед культурна-асветніцкай, адукацыйнай, інфармацыйнай і дабрачыннай дзейнасці.

У межах узаемаадносін беларускай дзяржавы з суайчыннікамі, якія пражываюць за мяжой, ажыццяўляліся мерапрыемствы падпраграмы «Беларусы ў свеце» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2021—2025 гады.

У 2021 годзе 9 рэгіёнам Беларусі ўручаны дыпломы ў межах праекта «Адміністрацыйны рэгіён Беларусі — арганізацыя суайчыннікаў за мяжой», 7 узнагароджаны Ганаровымі граматамі ўпаўнаважанага.

У бягучым годзе па-ранейшаму асноўнымі задачамі з'яўляюцца далейшае развіццё супрацоўніцтва з рэлігійнымі арганізацыямі, нацыянальна-культурнымі грамадскімі аб'яднаннямі і суайчыннікамі, якія пражываюць за мяжой, на аснове нацыянальных каштоўнасцяў беларусаў, патрыятычнае выхаванне моладзі, папярэджанне парушэнняў заканадаўства рэлігійнымі арганізацыямі і нацыянальна-культурнымі грамадскімі аб'яднаннямі падчас рэалізацыі статутных задач і патрабаванняў.

Падчас калегіі былі разгледжаны досвед работы Бераставіцкага райвыканкама Брэсцкай вобласці па рэгуляванні этнаканфесійнай сферы ў гэтым рэгіёне і супрацоўніцтва з рэлігійнымі арганізацыямі ў сацыяльнай сферы. Узаемадзеянне Рагачоўскага райвыканкама Гомельскай вобласці з Беларускай праваслаўнай царквой па патрыятычным, духоўна-маральным выхаванні насельніцтва і захаванні гістарычнай памяці можа стаць добрым прыкладам для астатніх рэгіёнаў. Гэтак жа, як і сістэма работы мясцовых органаў улады Глыбокскага райвыканкама Віцебскай вобласці па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў этнакультурнай сферы і супрацоўніцтве з суайчыннікамі за мяжой. Прыкладам з'яўляецца і работа па падрыхтоўцы і рэалізацыі рашэнняў у этнаканфесійнай сферы мясцовых органаў улады Брэсцкага раёна.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.