Вы тут

Разбураць — не будаваць...


Напярэдадні Рэферэндуму Агенцтва тэленавін падрыхтавала дакументальны фільм «З чаго пачынаецца Радзіма». Яго ўбачым на тэлеканале «Беларусь 1» у суботу.


На экране зноў згадаюць гісторыю нашай краіны і шлях станаўлення беларускай дзяржавы, які давялося прайсці пасля распаду Савецкага саюза. Разважанні людзей, аналіз падзей мінулага з пазіцыі для сённяшняга, а таксама расповед пра тыя ўрокі і выклікі, што сёння даюць кожнаму чалавеку нагоду для разважанняў і высноў сталі акцэнтамі ў даследаванні журналістаў АТН. 

Без рамантычных ілюзій 90-х гадоў і хранічных праблем нулявых, а таксама без спроб спадабацца ўсім, ахвяруючы нацыянальнымі інтарэсамі, Беларусь уваходзіць у чацвёртае дзесяцігоддзе сваёй незалежнасці, як паўнавартасная дзяржава. А чаго гэта каштавала і якімі шляхамі і рашэннямі дасягалася — зможам даведацца 26 лютага на «першай» кнопцы.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

На што здольныя тэхналогіі трэцяга тысячагоддзя?

На што здольныя тэхналогіі трэцяга тысячагоддзя?

Ад распрацоўкі лекаў да беспілотных аўтамабіляў.

Без рубрики

Як прайшоў фінал конкурсу «Сям’я года»

Як прайшоў фінал конкурсу «Сям’я года»

Самыя таленавітыя, дружныя, крэатыўныя!

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.