Вы тут

Сенатары — еўрадэпутатам: трэба задумацца аб канструктыўнай палітыцы ў дачыненні да Беларусі


Прэзідыум Савета Рэспублікі выступіў з заявай адносна скажэння еўрадэпутатамі сітуацыі ў нашай краіне. 


— Дэпутаты Еўрапейскага парламента працягваюць ажыццяўленне неканструктыўных дзеянняў у дачыненні да Рэспублікі Беларусь, — гаворыцца ў дакуменце і прыводзяцца наступныя факты. — У заяве ад 1 лютага 2022 года распаўсюджваецца фэйкавая інфармацыя аб рэспубліканскім рэферэндуме па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, які прызначаны на 27 лютага 2022 года. 

Сенатары падкрэсліваюць: атрымліваючы звесткі з недакладных і палітызаваных крыніц, еўрадэпутаты наўмысна ўводзяць у зман грамадскасць сваіх дзяржаў адносна канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі.

— Перакананыя, што Рэспубліка Беларусь, наадварот, дэманструе краінам Еўрапейскага Саюза прыклад прадуманай, планамернай работы па абнаўленні Асноўнага Закона, якая праводзіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам, — адзначаецца ў заяве. 

Прэзідыум Савета Рэспублікі звяртае ўвагу еўрадэпутатаў на тое, што падрыхтоўка змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь была распачата ў 2016 годзе. У актыўную фазу гэтая работа ўступіла ў адпаведнасці з рашэннем шостага Усебеларускага народнага сходу — былі створаны Канстытуцыйная камісія і рабочая група, якія адпрацоўвалі змены ў Асноўны Закон з улікам прапаноў грамадзян Рэспублікі Беларусь. 

— Шырокае ўсенароднае абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў, у рамках якога паступіла больш за 9000 прапаноў, прайшло зацікаўлена, у спакойнай і дзелавой абстаноўцы, — паведамляецца ў дакуменце. — У Беларусі, як нідзе ў іншых краінах, развіта народаўладдзе і змены ў Асноўны Закон не прымаюцца кулуарна, а на ўсенародным рэферэндуме.

Аўтары заявы акцэнтуюць: дэпутатам Еўрапейскага парламента неабходна спыніць безгрунтоўныя разважанні і сур’ёзна задумацца аб выпрацоўцы цывілізаванай канструктыўнай палітыкі ў дачыненні да суверэннай і незалежнай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».