Вы тут

Гурскі: Беларусы любяць парадак, надзейнасць і прадказальнасць адносін


Васіль Гурскі, дырэктар Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук:


— Беларусы любяць парадак, надзейнасць і прадказальнасць адносін — адсюль развітая сістэма дзяржаўнага рэгулявання ў эканоміцы, паслядоўнасць у знешнеэканамічнай палітыцы. Мы прывыклі разлічваць толькі на сваё, а не жыць у пазыку, спадзявацца толькі на сябе, а не на замежных дабрадзеяў — адсюль падтрымка ўласнай вытворчасці і палітыка імпартазамяшчэння. Беларусы прыязныя, схільныя да супрацоўніцтва, але ўмеюць выбіраць сяброў — адсюль імкненне да міжнароднай эканамічнай інтэграцыі, прыязная знешнеэканамічная палітыка і адкрытая эканоміка.

Беларускі народ у сваёй гісторыі перажыў шмат бед, войнаў і пакут, таму шануе мір, парадак і спакой. Вострае пачуццё справядлівасці ўласціва беларусам гістарычна. Перажыўшы ў сваёй гісторыі мноства войнаў і ўзрушэнняў, мы сталі па-асабліваму цаніць справядлівыя чалавечыя адносіны. Выпакутаванай рысай беларусаў, несумненна, з'яўляецца патрыятызм — любоў да сваёй зямлі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні падкрэсліў, што іншай зямлі для захавання і будаўніцтва нашай дзяржавы не будзе. Словы Прэзідэнта выказваюць народную мудрасць.

Гэтыя і іншыя рысы беларускага народа (акуратнасць, стараннасць, вынаходлівасць) садзейнічаюць фарміраванню свайго асаблівага светапогляду і рэалізацыі сваёй характэрнай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Наша мадэль з'явілася не раптам і не прыдумана кімсьці на скорую руку. Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця — гэта фармалізацыя векавога вопыту выжывання нашага народа, квінтэсэнцыя нашай гістарычнай памяці. Нездарма асноўны акцэнт абнаўлення сацыяльна-эканамічнай мадэлі беларускага грамадства, адлюстраваны ў змяненнях у Канстытуцыю, зроблены на забеспячэнні справядлівасці і ўзмацненні адказнасці як з боку дзяржавы, так і з боку кожнага з нас. Сваё трэба берагчы і абараняць.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

«Для таго, каб стаць падручнікам, матэрыялы, падрыхтаваныя аўтарамі, праходзяць шмат этапаў экспертызы, абмеркаванняў на дыялогавых пляцоўках з педагогамі, узгадненняў, апрабацыю ва ўстановах адукацыі». 

Рэгіёны

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

Вобласць падрыхтавала ладны пакет прапаноў удзельнікам форуму.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.